20:59 01 снежня 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.59
  • EUR3.10
  • 100 RUB3.40
Культура
Атрымаць кароткую спасылку
5111

Аспекты ліквідацыі наступстваў катастрофы на ЧАЭС у фільме "Чарнобыль. Экзамен для нацыі" адлюстраваны на канкрэтных прыкладах, праз канкрэтных людзей.

МІНСК, 11 чэр — Sputnik. Дакументальны фільм "Чарнобыль. Экзамен для нацыі" перамог у намінацыі "Аўтарская работа" на XXI міжнародным экалагічным тэлевізійным фестывалі "Выратаваць і захаваць" у Ханты-Мансійску, паведамілі Sputnik на кінастудыі "Беларусьфільм.

Рэканструкцыя друкарскага варштата часоў Скарыны
© Photo : Прадстаўлена Ігарам Чышчэняй

За мінулыя 30 гадоў з рэгіёнаў радыеактыўнага забруджвання адселена усяго звыш 140 тысяч чалавек. У рэспубліцы адпрацавана сістэма радыяцыйнага кантролю і маніторынгу. Больш за мільён чалавек штогод праходзяць паглыблены медыцынскі агляд. У Беларусі створана свая чарнобыльская навуковая школа, даследаванні і распрацоўкі якой карысныя для ўсяго чалавецтва.

"Усе гэтыя аспекты ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС у фільме адлюстраваны на канкрэтных прыкладах, праз канкрэтных людзей, якія набліжаюць разуменне праблемы да гледача. У фільме адлюстраваны сённяшні дзень жыцця Беларусі з Чарнобылем, намаганні дзяржавы па пераадоленні наступстваў Чарнобыльскай катастрофы", — адзначылі на кінастудыі.

Дакументальны фільм "Чарнобыль. Экзамен для нацыі" зняты ў 2016 годзе рэжысёрам Яўгенам Сецько. Над карцінай таксама працавалі аператар Аляксандр Уласаў і аўтар сцэнарыя Уладзімір Мароз.

По теме

Беларускі баевік "Чорны пёс" выйдзе на экраны ў наступным годзе
Тэги:
Дакументальнае кіно, кінафестываль, Аварыя на Чарнобыльскай АЭС, "Беларусьфільм", Ханты-Мансійск, Расія, Беларусь

Галоўныя тэмы