15:38 24 кастрычніка 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.54
  • EUR3.00
  • 100 RUB3.32
Культура
Атрымаць кароткую спасылку
3211

HBO абвясціў на летняй сустрэчы Асацыяцыі тэлевізійных крытыкаў, што вытворчасць "Чарнобыля" пачнецца ў Літве вясной 2018 года.

МІНСК, 27 ліп — Sputnik. Тэлеканал HBO заявіў, што кінавытворчасць мінісерыяла пра Чарнобыльскую ядзерную катастрофу пачнецца ў наступным годзе, паведамляе Associated Press.

Акцёр Джарэд Харыс у пяцісерыйным шоу будзе граць ролю савецкага вучонага, адпраўленага з Масквы расследаваць прычыны аварыі.

У серыяле плануецца паказаць драматычныя падзеі ядзернай катастрофы 1986 года, якая прывяла да шырокамаштабных ядзерных забруджванняў тэрыторый. З-за наступстваў катастрофы прыйшлося перасяліць больш за 100 тысяч людзей.

Тэлеканалу HBO належаць такія серыялы, як "Гульня тронаў", "Сэкс у вялікім горадзе" і "Клан Сапрана".

Тэги:
сериал, чернобыльская катастрофа, HBO, Аварыя на ЧАЭС, ЗША, Літва

Галоўныя тэмы