09:27 20 кастрычніка 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.11
  • EUR2.42
  • 100 RUB3.21
Графіці з Скарынам у Гомелі

У Гомелі намалявалі графіці з Францыскам Скарынам

© Фото: Белка
Культура
Атрымаць кароткую спасылку
500-годдзе беларусскага кнігадрукавання (39)
8430

Графіці са Скарынам падпісана – "Святло ведаў перамагае цемру невуцтва".

МІНСК, 3 жні — Sputnik. На адным з будынкаў Гомельскага ўніверсітэта з'явілася графіці з Францыскам Скарынам, чыё імя ён носіць, паведамляе часопіс "Белка".

Мастацтвазнаўца прайшоўся па графіці на Кастрычніцкай
© Sputnik Станіслаў Андросік / Арцём Бардоўскі

Яшчэ ў 2015 годзе дызайнер-архітэктар Дзмітрый Казлюк прапанаваў ГДУ намаляваць на сцяне першага корпуса графіці з выявай беларускага першадрукара.

На той час рэалізаваць ідэю не ўдалося, а праект на краўдфандынгавай платформе не здолеў набраць неабходную суму.

Дзмітрый Казлюк распавёў часопісу, што ўвасабленню ідэі дапамог новы рэктар Гомельскага ўніверсытэта Сяргей Хахомаў, які выдаткаваў частку сродкаў на праект з бюджэта ВНУ. Пры гэтым большая частка грошай належала аўтару.

Для таго, каб намаляваць графіці з першадрукаром, давялося ўзгадняць праект і строга выконваць меры бяспекі. Мурал ужо атрымаў інвентарны нумар.

Графіці намалявана ў аўтарскай тэхніцы. Дзмітрый прыдумаў яе сам. Гэта нешта сярэдняе паміж алоўкавым малюнкам і гравюрай. На ім намаляваны Францыск Скарына, а побач месяц і сонца — запатэнтаваны лагатып універсітэта, стылізаваны ў дызайнерскай тэхніцы.

Тэмы:
500-годдзе беларусскага кнігадрукавання (39)

По теме

500-годдзе беларусскага кнігадрукавання
Тэги:
граффити, Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны, Францыск Скарына, Гомель, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы