22:27 19 ліпеня 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.00
  • EUR2.32
  • 100 RUB3.15
Графіці з Васілём Быкавым намалявалі за 13 гадзінаў

Графіці з Васілём Быкавым намалявалі ў Віцебску за трынадцаць гадзінаў

© Sputnik / Павел Вур
Культура
Атрымаць кароткую спасылку
15530

Каманда Street skills, вядомая сваімі вулічнымі працамі па ўсім свеце, стварыла ў Віцебску чарговае графіці, на якім намаляваны Васіль Быкаў.

Вулічныя мастакі з Віцебска за некалькі гадоў паспелі размаляваць мноства сцен у розных гарадах свету. Але больш за ўсё іх карцін знаходзіцца ў горадзе на Дзвіне, дзе работы мастакоў на высокіх рахунках і не зафарбоўваюцца, нягледзячы на тое, што часам яны малююць, не пытаючыся ні ў каго дазволу.

Свабода творчасці

"На сценах мы пачалі маляваць гадоў шэсць-сем таму, калі вучыліся ва ўніверсітэце. Гэта быў творчы эксперымент, а потым зацягнула", — распавёў Sputnik Глеб Каштанаў, адзін з удзельнікаў праекту Street skills.

Глеб Каштанаў і Ян Кузьмін скончылі мастацка-графічны факультэт віцебскага ўніверсітэта імя Машэрава. З 2013 па 2015 год яны былі ўдзельнікамі праекта HoodGraff, у рамках якога стваралі партрэты Эйнштэйна, Бруса Лі, Махатмы Гандзі і многіх іншых знакамітасцяў у розных краінах свету.

У 2015 годзе яны стварылі свой праект Street skills і намалявалі серыю партрэтаў на сценах трансфарматарных будак і гаражоў, сярод якіх былі Джымі Хендрыкс, Марк Шагал, Юрый Якаўлеў у ролі Буншы з фільма "Іван Васільевіч мяняе прафесію", рэпер Нэйт. Як раз на месцы апошняга і стварылі новы малюнак.

"Партрэт Нэйта адзін з першых і, калі шчыра, слабаваты. Ды і ўжо пачаў абсыпацца ад старасці, таму мы вырашылі яго перарабіць. Чаму Быкаў? Ён вельмі каларытны персанаж, і як творчая задача мне было па душы яго ствараць. Акрамя таго, у пісьменніка ёсць шыкоўная цытата пра свабоду! Яна наўпрост адносіцца да свабоды творчасці і самавыяўлення, чым, уласна, мы і займаемся. Вялікі плюс гэтага выказвання ў тым, што яго можна інтэрпрэтаваць па-рознаму і заўсёды пазітыўна", — падзяліўся мастак.

Адна з самых вядомых цытат Васіля Быкава ўпрыгожыла графіці
© Sputnik / Павел Вур
Адна з самых вядомых цытат Васіля Быкава ўпрыгожыла графіці

Кожнае графіці — як падзея

Новая праца групы адразу прыцягнула ўвагу, паколькі кожны іх малюнак — гэта падзея ў горадзе.

"Я сачу за творчасцю Street skills, на мой погляд, іх працы ўпрыгожваюць горад, робяць яго больш жывым і дадаюць некаторы шарм старажытным вуліцам", — распавяла Sputnik Наталля, якая прыйшла сфатаграфаваць новае графіці творчай групы.

На Быкава выдаткавалі ў агульнай складанасці трынадцаць гадзінаў. Першапачаткова ні цытаты, ні чырвонага фону не было. Усё гэта прыдумлялася паступова, прычым з цытатай вызначыліся толькі бліжэй да заканчэння работы.

Мастакі кажуць, што ў іх шмат планаў на будучыню, але дзяліцца імі Street skills не любяць, паколькі лічаць, што задумы трэба ператвараць у жыццё, а не абмяркоўваць.

По теме

Асоба: Васіль Быкаў і яго мары аб мастацтве
Мастацтвазнаўца "прайшоўся" па графіці на Кастрычніцкай
Тэги:
Street skills, HoodGraff, стрит-арт, граффити, Васіль Быкаў, Віцебск, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы