10:44 09 мая 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.54
  • EUR3.06
  • 100 RUB3.42
Культура
Атрымаць кароткую спасылку
1810

На дзіцячым "Еўрабачанні-2017", фінал якога пройдзе 26 лістапада ў сталіцы Грузіі, Беларусь прадставіць Хелена Мерааі з песняй "Я самая".

МІНСК, 16 кас — Sputnik. Еўрапейскі вяшчальны саюз паведаміў беларускаму боку, што Беларусь у лістападзе 2018 года ізноў прыме дзіцячае "Еўрабачанне". Дадзеная інфармацыя была агучана эфіры праграмы "Галоўны эфір" на тэлеканале "Беларусь 1".

Ужо вядома пляцоўка, на якой пройдзе конкурс — гэта "Мінск-Арэна".

Як паведамілі Sputnik у прэс-службе тэлеканала, на думку кіруючай групы конкурсу, заяўка Белтэлерадыёкампаніі прызнана лепшай, і ў выніку Беларусь становіцца гаспадыняй дзіцячага "Еўрабачання-2018".

Беларусь ужо мае вопыт правядзення дадзенага прэстыжнага форуму. Еўрапейскі вяшчальны саюз высока ацаніў узровень падрыхтоўкі і арганізацыі дзіцячага "Еўрабачання" ў Мінску ў 2010 годзе, сказалі ў прэс-службе.

Там нагадалі, Беларусь удзельнічае ў Міжнародным дзіцячым конкурсе песні "Еўрабачанне" з моманту яго заснавання — з 2003 года. Першай беларускай удзельніцай была Вольга Сацюк, якая заняла чацвёртае месца. На рахунку Беларусі дзве перамогі: у 2005 годзе конкурс выйграла Ксенія Сітнік з песняй "Мы разам", у 2007 — Аляксей Жыгалковіч з кампазіцыяй "З сябрамі". У мінулым годзе Аляксандр Мінёнак заняў сёмае месца.

На дзіцячым "Еўрабачанні-2017", фінал якога пройдзе 26 лістапада ў сталіцы Грузіі, Беларусь прадставіць Хелена Мерааі з песняй "Я самая".

Тэги:
детское Евровидение, Евровидение, Мінск-арэна, Хелена Мерааі, Мінск, Беларусь

Галоўныя тэмы