03:05 05 чэрвеня 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.40
  • EUR2.69
  • 100 RUB3.47
Культура
Атрымаць кароткую спасылку
2010

Карціна па фантастычнаму раману "Чарнавік" знята стваральнікам "Бітвы за Севастопаль".

МІНСК, 29 ліс — Sputnik. Фільм "Чарнавік" паводле аднайменнага рамана расійскага пісьменніка-фантаста Сяргея Лук'яненкі выйдзе на экраны ў сакавіку наступнага года, старонка карціны ёсць і на "Кінапошуке".

"Чарнавік" — фантастычны раман аўтара "Начнога Дазору" Сяргея Лук'яненкіякі, які выйшаў у 2005 годзе. Кніга была перавыдадзена шмат разоў і лічыцца адной з самых папулярных у фантаста.

Экранізацыя рамана "Чарнавік" выйдзе на экраны ў сакавіку 2018-га. Рэжысёрам яе выступіў Сяргей Макрыцкі, які працаваў над гістарычным фільмам "Бітва за Севастопаль".

Ролі ў карціне выканалі Мікіта Волкаў, Яўгенія Бароўская, Ірына Хакамада, Яўген Ткачук і іншыя. Сярод усіх удзельнікаў "Чарнавіка" самая вядомая — Хакамада, аднак гэта тлумачаць неабходнасцю працаваць з "новымі асобамі".

Калі ў пракаце "Чарнавік" будзе паспяховым, экранізуюць і працяг рамана — "Чыставік".

Паводле сюжэту фантастычнага рамана, галоўны герой па-сапраўднаму "знікае" з рэальнага свету і становіцца прыслугай на спецыяльным партале паміж паралельнымі сусветамі.

По теме

Жыццё ў новых дэкарацыях: "Беларусьфільм" завяршае рэканструкцыю
Тэги:
экранизация Черновика, Черновик, Чистовик, экранизация, кино, Сяргей Лук'яненка, Расія

Галоўныя тэмы