14:09 16 снежня 2017
«Радыё Sputnik»
Спявак Філіп Кіркораў

Кіркораў будзе рыхтаваць беларускага прадстаўніка на "Еўрабачанне"

© Sputnik/ Нина Зотина
Культура
Атрымаць кароткую спасылку
4410

Кароль расійскай эстрады атрымаў прапанову ад "краіны-сябра" Расіі падрыхтаваць канкурсанта на папулярны конкурс.

МІНСК, 4 сне — Sputnik. Вядомы расійскі спявак і прадзюсар Філіп Кіркораў можа прыняць удзел у падрыхтоўцы выканаўцы для ўдзелу ў конкурсе песні "Еўрабачанне 2018" ад Беларусі.

Белтэлерадыёкампанія аб'явіла прыём заявак для ўдзелу ў нацыянальным адборы на конкурс "Еўрабачанне 2018" — артысты могуць прапаноўваць медыяхолдынгу свае кампазіцыі да 26 снежня, пасля чаго пройдуць праслухоўванні і адкрыты конкурс.

Кіркораў зноў у абойме?

Кіркораў ужо ўдзельнічаў у падрыхтоўцы беларусаў для "Еўрабачання". Так, у 2005-ым ён дапамагаў Анжаліцы Агурбаш, а ў 2007-ым — Дзмітрыю Калдуну, які прынёс Беларусі лепшы на сёння вынік у конкурсе — шостае месца.

"На днях на мяне выйшлі з прапановай ад адной сяброўскай нам краіны, і я пагадзіўся прадзюсаваць удзельніка. Мая Dream Team зробіць усё магчымае для бліскучага нумара — ад песні да пастаноўкі", — сказаў Кіркораў выданню "Дни.Ру" за кулісамі здымак навагодняй "Песні года".

Выданне мяркуе, што гаворка ідзе менавіта пра Беларусь. Зрэшты, сам ён канкрэтную краіну не называў.

А як жа Дробыш?

Некаторыя выданні тыдзень таму заяўлялі пра тое, што падрыхтоўкай прадстаўнікоў Беларусі на "Еўрабачанне 2018" зоймецца іншы расійскі прадзюсар — Віктар Дробыш, які ў 2016-м прадзюсаваў выканаўцу IVAN'а.

Меркавалася, што Дробыш будзе рыхтаваць на конкурс брэстаўчанку Зіну Купрыяновіч, якая ўдзельнічала ў "Новай Фабрыцы зорак". У якасці аргументу выдання прыводзілі той факт, што прадзюсар быў заўважаны ў грамадстве прэзідэнта рэспублікі і сыграў з ім у хакей.

Сам Дробыш гэтыя чуткі ніяк не каментаваў.

Што можа перашкодзіць Кіркораву і Дробышу?

У абодвух выпадках — і з Кіркоравым, і з Дробышам — ёсць нюансы, якія нельга ігнараваць.

Так, калі Беларусь і прапаноўвала Кіркораву рыхтаваць артыста, то дзіўным выглядае факт адкрытага адбору з рашэннем, якое будзе прымацца ў тым ліку і тэлегледачамі. Верагоднасць таго, што артысту прапанавалі падрыхтаваць выканаўцу для ўдзелу ў адборы, не такая высокая.

З Дробышам ўсё прасцей: Купрыяновіч, якую многія "прарочылі" ва ўдзельніцы "Еўрабачання", не можа прыняць у ім удзел з-за ўзросту. Па правілах конкурсу, на яго можна ехаць толькі з 16 гадоў, а Зіне толькі ўвосень споўнілася 15.

Так ці інакш, у канцы снежня завершыцца прыём заявак на ўдзел у адборы — тады і стане зразумела, ці ўдзельнічаюць у ім "падапечныя" масцітых прадзюсараў.

Тэги:
Філіп Кіркораў, Расія, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы