00:50 09 красавіка 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.55
  • EUR2.77
  • 100 RUB3.37
Культура
Атрымаць кароткую спасылку
5710

Гэта першы фільм, зняты па матывах твора Лук'яненкі, пасля серыі "Дазораў".

МІНСК, 27 сне — Sputnik. Трэйлер фільма "Чарнавік", знятага па матывах рамана Сяргея Лук'яненкі, выклалі ў сетку, піша партал "Кінапошук". Галоўную ролю выканаў акцёр Мікіта Волкаў, вядомы тэлегледачу галоўным чынам па працах у серыяле "Ментоўскія войны-7". Рэжысёрам выступіў Сяргей Макрыцкі.

Па сюжэце галоўны герой Кірыл застаецца без кватэры і сутыкаецца з тым, што ні сябры, ні сваякі яго не пазнаюць. Тады ён даведаецца пра "паралельную Маскву", сам галоўны герой становіцца памежнікам — сустракае падарожнікаў паміж светамі.

Задача галоўнага героя — даведацца, ці можна лічыць наш свет чарнавіком, на якім праводзяцца доследы, і хто стаіць за мноствам сусветаў. Адным словам, традыцыйная для фантастыкі гісторыя, якая ў свой час разышлася тыражом у 550 тысяч асобнікаў.

Сам раман быў апублікаваны ў 2005 годзе, а здымкі фільма былі анансаваныя ў 2016 годзе. Фільм, як абяцаюць аўтары, можна будзе паглядзець у пракаце 15 сакавіка 2018 года. Жанр карціны вызначылі як баявік і фэнтэзі, рэжысёр перш распавядаў, што паспрабуе сумясціць традыцыі заходняй фантастыкі, якая, на яго погляд, робіць акцэнт на эфектнасці, і расійскага кіно, якое шмат увагі надае чалавеку.

Ён адзначаў таксама, што спадзяецца на сімпатыю гледачоў і магчымасць зняць працяг карціны — акрамя "Чарнавіка" ў аўтара ёсць раман "Чыставік".

Тэги:
кино, Сяргей Лук'яненка, Расія

Галоўныя тэмы