МІНСК, 10 сту — Sputnik. Адкрыты дабрачынны рахунак для сбору сродкаў на аднаўленне былога касцёла ў Мсціслаўле, паведамілі Sputnik у прэс-службе Магілёўскага аблвыканкама са спасылкай на Міністэрства культуры Беларусі.
"Збор арганізаваны ў сувязі з адсутнасцю неабходнага аб'ёму фінансавых сродкаў, а таксама для прыняцця неадкладных мер і правядзення супрацьаварыйных работ", — падкрэслілі ў прэс-службе.
Фінансавы ўдзел у захаванні гісторыка-культурнай каштоўнасці ўсіх зацікаўленых грамадзян дазволіць забяспечыць устойлівасць канструкцый касцёла на перыяд да распрацоўкі праектнай дакументацыі па рэстаўрацыі, упэўненыя ў Міністэрстве культуры.
Як перавесці сродкі, можна даведацца на сайце Магілёўскага аблвыканкама.