15:24 29 сакавіка 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.58
  • EUR2.84
  • 100 RUB3.31
Культура
Атрымаць кароткую спасылку
1910

Знаходзіцца ў сценах тэатра помнік ХІХ стагоддзя будзе толькі адзін вечар.

МІНСК, 24 сту — Sputnik. Абраз "Божая Маці Вастрабрамская" пакажуць у Вялікім тэатры Беларусі, паведамілі Sputnik у прэс-службе тэатра.

Гэты помнік датуецца ХІХ стагодддзем і зараз захоўваецца ў фондах Музея старажытнабеларускай культуры Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук. У музей ён патрапіў з касцёла ў Кобрыне. 

"Абраз з'яўляецца спісам (копіяй) цудадзейнага абраза "Божай Маці Вастрабрамскай", які і па сённяшні дзень знаходзіцца ў Вільні — колішняй сталіцы Вялікага Княства Літоўскага. Размешчаны ён у каталіцкай капліцы над Вострай Брамай — адной з гарадскіх брамаў, ад чаго і атрымаў сваю назву "Вастрабрамская". Абраз шануецца як цудадзейны, а таму паводле традыцыі з яго рабіліся спісы: выява спісвалася для іншых храмаў, бо людзі верылі, што гэтыя спісы возьмуць ад святыні частачку гаючай сілы. Спісы таксама маюць такую ж назву — "Божая Маці Вастрабрамская", — патлумачылі спецыялісты.

Асаблівасцю іканаграфіі спісаў з'яўляецца тое, што Багародзіца тут паўстае адна, без дзіцяці. Магчыма, іканапісец імкнуўся на сваім творы паказаць Дзеву Марыю ў той момант, калі да яе нечакана з нябёсаў спусціўся Арханёл Гаўрыіл і прынёс ёй вестку пра тое, што яна народзіць дзіця.

Пра гісторыю цудадзейнага абраза раскажа дырэктар Музея старажытнабеларускай культуры, кандыдат мастацтвазнаўства Барыс Лазука.

Вечар у Вялікім тэатры працягнецца балетам "Страсці" (Рагнеда) Андрэя Мдзівані, які расказвае пра падзеі тысячагадовай даўніны, пра старажытны Полацак і князёўну Рагнеду.

Тэги:
икона, Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета Рэспублікі Беларусь, Мінск, Беларусь

Галоўныя тэмы