13:40 04 снежня 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.59
  • EUR3.13
  • 100 RUB3.44
Культура
Атрымаць кароткую спасылку
2310

Сёння ў музеі ў Пінску стартуе праект, у рамках якога будуць праходзіць кароткачасовыя выставы некаторых экспанатаў.

МІНСК, 26 сту — Sputnik. Музей Беларускага Палесся ў Пінску прапануе наведвальнікам у гэтым годзе серыю выстаў аднаго экспаната, паведамляецца на афіцыйнай старонцы музея ў сацыяльнай сетцы "УКантакце".

Выставы ў рамках праекта "За кулісамі музея" будуць кароткімі — не больш за тыдзень. Першая адкрываецца ўжо сёння.

Да 31 студзеня госці музея змогуць убачыць адзіны захаваны на тэрыторыі Беларусі экзэмпляр помніка юрыдычнай думкі Заходняй Еўропы, Вялікага княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай XIII-XVI стагоддзяў — зборнік са зборам двух законаў — Саксонскага зерцала і Магдэбургскага права. Кніга была надрукаваная ў Львове ў 1581 году Паўлам Шчэрбічэм.

Цікава, што менавіта ў студзені таго ж года Пінск атрымаў грамату на самакіраванне.

По теме

Сельскія навіны: свінкі ходзяць на спатканне, гусі шпацыруюць па лёдзе
Ролю Радзівілаў у гісторыі ВКЛ абмяркуюць на канферэнцыі ў Нясвіжы
Тэги:
выставка, музей, Музей Беларускага Палесся, Пінск, Брэсцкая вобласць, Беларусь

Галоўныя тэмы