05:18 25 жніўня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.06
  • EUR2.28
  • 100 RUB3.13
Карціна Дэга, знойдзеная ў аўтобусе

Скрадзеную карціну Дэга знайшлі ў Францыі на запраўцы

© REUTERS / Douane Francaise / Handout via Reuters
Культура
Атрымаць кароткую спасылку
2610

Палатно французскага імпрэсіяніста было выкрадзена з музея ў Марсэлі больш за восем гадоў таму.

МІНСК, 24 лют — Sputnik. Міністэрства культуры Рэспублікі Францыя пацвердзіла прыналежнасць знойдзенай на запраўцы карціны пяру выбітнага французскага мастака Эдгара Дэга.

Створаны ў 1877 годзе малюнак "Хор" належыць Парыжскаму музею д'Орсэ. У 2009-м яго выставілі на агляд у марсэльскім музеі Канціні, адкуль ён і быў выкрадзены.

"16 лютага, у дэпартаменце Сена і Марна, падчас праверкі, аўтобуса, які стаяў у зоне адпачынку, супрацоўнікі выявілі ў адным з чамаланаў работу, падпісаную Дэга. Ні адзін з пасажыраў не прад'явіў сваіх правоў на яе", — паведаміла ведамства.

Карціну адправілі ў парыжскі музей д'Орсэ, для таго, каб там вызначылі яе сапраўднасць. Паводле папярэдніх высноў супрацоўнікаў музея, выяўленая на запраўцы карціна, сапраўды з'яўляецца палатном, якое шукалі доўгі час. З гэтай нагоды міністр культуры Францыі заявіла, што згуба карціны была вялікай стратай для імпрэсіянісцкай спадчыны краіны і можна толькі радавацца таму, што палатно вярнулася.

Эдгар Дэга нарадзіўся ў Парыжы ў 1834 годзе. Ён праявіў сябе, як мастак, скульптар і фатограф. Дэга лічыцца адным з самых выбітных прадстаўнікоў імпрэсіянізму.

По теме

Яшчэ тры карціны мастакоў Парыжскай школы з’явіліся ў Беларусі
Тэги:
карціна, мастацтва, Эдгар Дэга, Францыя

Галоўныя тэмы