16:39 22 чэрвеня 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.54
  • EUR3.02
  • 100 RUB3.47
Культура
Атрымаць кароткую спасылку
1610

Наведвальнікі змогуць па карцінах пазнаёміцца з гісторыяй жыцця невялічкага беларускага горада.

МІНСК, 23 сак — Sputnik. Мастачка Наталля Камінская прадставіць жывапісныя краявіды Смалявічаў на ўласнай выставе ў Мінску.

Гледачоў чакаюць не толькі пейзажы  Смалявічаў з усімі этапамі і падзеямі з жыцця Камінскай у родным горадзе, але і нацюрморты, і партрэты родных і сяброў.

"У навакольным свеце прадметаў і рэчаў яна бачыць сувязь з людзьмі, паэтыку сыходзячага часу і перадае ўсё гэта на сваіх палотнах, вымаючы вобразны пачатак з усяго, што знаходзіцца вакол", — падкрэслілі арганізатары.

Работы смалявіцкай мастачкі знаходзяцца ў прыватных калекцыях у Беларусі, Расіі, Украіне, Польшчы, Літве, Германіі і ЗША.

Мерапрыемства арганізуюць Нацыянальная бібліятэка Беларусі і аўтарская некамерцыйная канцэптуальная галерэя "БРАМА".

Дзе: пр-т Незалежнасці, 116 (Нацыянальная бібліятэка Беларусі, другі паверх)

Калі:  27 сакавіка — 28 красавіка

Тэги:
Нацыянальная бібліятэка Беларусі, Смалявічы, Мінск

Галоўныя тэмы