00:23 27 студзеня 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.58
  • EUR3.13
  • 100 RUB3.41
Культура
Атрымаць кароткую спасылку
3410

У музеі прагучыць духоўная музыка замежных, рускіх і беларускіх кампазітараў.

МІНСК, 26 сак – Sputnik. Канцэрт "Музычная акварэль" адбудзецца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь 28 сакавіка ў 16:00, паведамляецца на сайце музея.

У Мастацкім музеі прагучыць духоўная музыка замежных, рускіх і беларускіх кампазітараў. У праграме творы такіх выбітных дзеячоў культуры, як Л. Марэнцыа, Г. Шутц, М. Глінка, І. Дзянісава.

На канцэрце выступіць харавы ансамбль "Vocedelcuare" выкладчыкаў і супрацоўнікаў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі пад кіраўніцтвам дырыжора Святланы Герасімовіч.

Знакамітыя творы С. Рахманінава і Р. Шумана прагучаць у выкананні фартэпіяннага дуэта ў складзе лаўрэатаў міжнародных конкурсаў Наталлі Сазановіч і Наталлі Кірдань.

Тэги:
музыка, канцэрт, Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь, Мінск, Беларусь

Галоўныя тэмы