Нобелеўскую прэмію па літаратуры ў гэтым годзе вырашылі не ўручаць

© AP / Bebeto MatthewsНобелеўскі медаль
Нобелеўскі медаль - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Прычынай для пераносу прысуджэння Нобелеўскай прэміі стаў сэкс-скандал, які выбухнуў у Шведскай акадэміі.

МІНСК, 4 мая — Sputnik. Уручэнне Нобелеўскай прэміі па літаратуры у 2018 годзе не адбудзецца з-за сэкс-скандалу, які выбухнуў вакол Шведскай акадэміі,  што абірае лаўрэатаў, заявілі ў пятніцу ў аргкамітэце прэміі.

Кнігі Святланы Алексіевіч у кнігарні Берліна - Sputnik Беларусь
Горват або Разанаў: каму з беларусаў яшчэ можна даць "Нобелеўскую прэмію"?

Скандал выбухнуў вакол Шведскай акадэміі яшчэ напрыканцы мінулага года, аднак перайшоў у "вострую фазу" ў 2018-м: высветлілася, што муж адной з членаў акадэміі "зліваў" інфармацыю аб будучых лаўрэатах і дамагаўся дзяўчат. Пасля гэтага частка акадэмікаў заявіла аб выхадзе з арганізацыі і лёс Нобелеўскай прэміі па літаратуры апынуўся пад пагрозай.

Як стала вядома ў пятніцу, Нобелеўскі фонд падтрымлівае рашэнне Шведскай акадэміі адкласці Нобелеўскую прэмію 2018 года ў галіне літаратуры. Прысуджана яна будзе ў наступным годзе.

"Адной з акалічнасцяў, якія могуць апраўдваць выключэнне (дазвол на перанос уручэння прэміі — Sputnik), з'яўляецца сітуацыя, калі ва ўстанове, якая прысуджае прызавыя месцы, узнікае настолькі сур'ёзная сітуацыя, што рашэнне аб прэміі не будзе ўспрымацца як годнае даверу", — растлумачылі ў Нобелеўскім фондзе.

Па словах аргкамітэта прэміі, крызіс у Шведскай акадэміі негатыўна адбіўся на рэпутацыі ўсёй прэміі. Рашэнне акадэмікаў, упэўненыя ў Фондзе, падкрэслівае сур'ёзнасць сітуацыі і дапаможа захаваць рэнамэ "нобелеўкі" ў будучыні. У той жа час, у іншых катэгорыях прэмію ў гэтым годзе ўручаць.

Такім чынам, у 2019-м уручаць адразу дзве Нобелеўскія прэміі па літаратуры — за гэты і наступны год. За ўсю гісторыю прэмію пераносілі толькі аднойчы — ў 1943 годзе, у разгар Другой Сусветнай вайны.

Сусветная супольнасць ставіцца да сэкс-скандалу вакол Шведскай акадэміі неадназначна. Многія асуджаюць сэкс-скандал, аднак пры гэтым не падтрымлівалі папрокі ў бок акадэмікаў і рашэнне Сары Даніус пакінуць пасаду адказнага сакратара арганізацыі — у яе падтрымку выказваліся тады і многія грамадзяне, і нават шведскія міністры.

Стужка навiн
0