18:32 18 кастрычніка 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.11
  • EUR2.43
  • 100 RUB3.22
Арнамент з надпісам Беларусь, архіўнае фота

"Беларусь, не Белоруссия": Піліп Беспамылковы зняў новы кліп

© Sputnik МТЗ
Культура
Атрымаць кароткую спасылку
8130

Па сюжэце малады чалавек выкрадае тэлевядучых з розных каналаў і вучыць іх "правільнай" мове.

МІНСК, 17 мая — Sputnik. Музыка Піліп Беспамылковы працягвае радаваць аматараў беларускай мовы — малады чалавек зняў новы кліп.

На відэа ён падтрымлівае ўчынак 11-гадовай дзяўчынкі са Смаргоні, якая вучыла расійскага вядучага Максіма Галкіна  называць краіну "Беларусь, а не Белоруссия". Па сюжэце кліпа герой Беспамылковага спачатку глядзіць тэлевізар, дзе на кожным тэлеканале вядучыя выкарыстоўваюць назву "Белоруссия". Раззлаваны малады чалавек выкрадае дзяўчат-тэлевядучых і вучыць іх правільна называць краіну — "Рэспубліка Беларусь".

"Калі нас раззлаваць, зачапіць за жывое, мы не будзем трываць, нанясем нажавое", — папярэджвае выканаўца.

Музыка апісвае адметнасці Беларусі, сярод якіх — бязвізавы рэжым, шмат яблак і ажын, чысціня, смак дранікаў і хлеба і многае іншае, і пытаецца ў турыстаў: "Ну што яшчэ вам трэба?".

Пад псеўданімам Піліпа Беспамылковага хаваецца былы футбаліст Юрый Юрчанка. Зараз Юрчанка жыве і працуе ў Маскве. Акрамя таго, ён піша песні і здымае патрыятычныя трэш-кліпы. Да гэтага хлопец ужо прызнаваўся ў любові роднай мове і беларускай бульбе.

По теме

Лукашэнка пахваліў цымбалістку са Смаргоні, якая паправіла Галкіна
Тэги:
Піліп Беспамылковы, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы