10:21 21 ліпеня 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.00
  • EUR2.33
  • 100 RUB3.15
Спектакль Радзіва Прудок у пастаноўцы Купалаўскага тэатра

Купалаўцы пакажуць знакамітае "Радзіва Прудок" у Калінкавічах

© Sputnik / Виктор Толочко
Культура
Атрымаць кароткую спасылку
18130

Палешукі змогуць на ўласныя вочы ўбачыць вобразы, якія стварыў Андрусь Горват і пераасэнсавалі акцёры тэатра.

МІНСК, 5 ліп — Sputnik. Спектакль па кнізе Андруся Горвата "Радзіва Прудок" пакажуць у горадзе Калінкавічы Гомельскай вобласці, паведамілі ў тэатры.

Паказ пастаноўкі, якая ў беларускай сталіцы збірае аншлагі, адбудзецца на Палессі 7 ліпеня. Колькасць месцаў абмежаваная, таму неабходна папярэдне зарэгістравацца па тэлефоне +37544-7-306-308.

У спектаклі задзейнічана невялікая частка ўсёй трупы тэатра — акцёры Святлана Анікей, Дзмітрый Есяневіч і Міхаіл Зуй. Разам з рэжысёрам Раманам Падалякам, а таксама непаўторнымі касцюмамі і сцэнаграфіяй Кацярыны Шымановіч яны зрабілі гісторыю пра пошук сябе незабыўнай і зачаравальнай. Па словах удзельнікаў, палесская прэм'ера стане своеасаблівым выпрабаваннем для ўсіх на тое, ці з'яўляецца спектакль "жыццёвым".

Як падкрэсліваў аўтар кнігі Андрусь Горват, спектакль — гэта цалкам вынік творчасці купалаўцаў, якой ён не перашкаджаў.

Гісторыя мастацкага жыцця мястэчка Прудок пачалася са з'яўлення дзённіка. Першая кніга Андруся Горвата выйшла з дапамогай краудфандынгавай кампаніі ў снежні 2016 года. Крытыкі ахрысцілі яе прарывам у беларускай літаратуры за свежы погляд, ёмісты гумар і яркую мову. На дадазены момант выйшла ўжо некалькі дадатковых накладаў.

Пасля гэтага прудкоўцы былі ўвасобленыя ў кароткаметражцы "Ягор", якую купалаўцы знялі па матывах "смешных і сумных інтымных тэкстаў" Горвата да Міжнароднага фестывалю мабільнага кіно velcom Smartfilm. Раман Падаляка выйграў конкурс рэжысёрскіх эксплікацый, арганізаваны Міністэрствам культуры Беларусі, і пачаў працаваць над паўнаварстаснай пастаноўкай. Прэм'ера тэатральнай гісторыі Прудка прайшла 16-17 мая на Камернай сцэне Купалаўскага тэатра.

По теме

"Радзіва Прудок" Андруся Горвата - новае слова ў беларускай літаратуры
Мікалай Пінігін: з’яўленне Горвата – гэта цуд
Тэги:
Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы, Святлана Анікей, Дзмітрый Есяневіч, Міхаіл Зуй, Андрусь Горват, Калінкавічы, Гомельская вобласць
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы