22:30 19 лістапада 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.11
  • EUR2.40
  • 100 RUB3.19
Сустрэча Аляксандра Лукашэнкі і Шаўката Мірзіеева

Мірзіёеў падарыў Лукашэнку першую кнігу вершаў Коласа на ўзбекскай мове

© Photo: пресс-служба президента Узбекистана
Культура
Атрымаць кароткую спасылку
3710

Падарунак беларускі лідар атрымаў падчас афіцыйнага візіту ва Узбекістан.

МІНСК, 13 вер — Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка атрымаў у падарунак ад свайго узбекскага калегі Шаўката Мерзіёева першы экземпляр зборніка вершаў Якуба Коласа на ўзбекскай мове, паведамляе прэс-служба беларускага лідара.

Кніга, якая складаецца з самых знакамітых твораў народнага паэта Беларусі, атрымала назву "Родныя песні".

Прэзідэнт Узбекістана ўзгадаў, што не так даўно ў Ташкенце з’явіўся бюст Якуба Коласа, у гонар яго атрымала назву і адна з вуліц сталіцы. Помнік быў усталяваны за Дзяржаўным музеем мастацтваў.

"Ён вельмі многа пісаў пра ўзбекаў. У тыя складаныя гады ён ва Узбекістаны быў з сям’ёй, жыў і ведае характар узбекаў, тую працавітасць, падобную да беларускай", — падкрэсліў Мірзіёеў.

Чаму "Новая зямля" лічыцца даведнікам для іншапланецян

Народны паэт Беларусі жыў ва ўзбекскай сталіцы з 1941 па 1943 гады – знаходзіўся тут у эвакуацыі падчас Другой сусветнай вайны. Пасля вайны ён вярнуўся ў Мінск і больш у Ташкент не прыязджаў з-за хваробы.

По теме

Супрацоўнікі МТЗ прачыталі "Новую зямлю" Якуба Коласа
Бульба з кіслым малаком і бланманжэ: якім было меню Якуба Коласа
Унучка Якуба Коласа: ніякіх прывілеяў і льгот у нашай сям'і няма
Тэги:
Якуб Колас, Аляксандр Лукашэнка, Узбекістан

Галоўныя тэмы