04:59 22 ліпеня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.03
  • EUR2.28
  • 100 RUB3.22
Архаічныя беларускія спевы прагучаць у Нацыянальным мастацкім музеі

Архаічныя беларускія спевы прагучаць у Нацыянальным мастацкім музеі

© Sputnik / Виктор Толочко
Культура
Атрымаць кароткую спасылку
41 0 0

У  выкананні Ірэны Катвіцкай можна будзе пачуць як аўтэнтычныя мелодыі, так і матывы постмадэрну.

МІНСК, 11 сак – Sputnik. Канцэрт "Ethno Fantasia II" пройдзе 23 сакавіка ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь.

У новай праграме Ірэны Катвіцкай "Ethno fantasia II", акрамя традыцыйных мелодый, слухачы змогуць пазнаць рысы мінімалізму і symphonic jazz, заўважыць спасылкі на эпоху постмадэрну і пачуць вакал, насычаны этнічнымі фарбамі, а таксама ўзгадаць ужо забытыя дыялекты.

Арганізатары абяцаюць, што архаічныя беларускія напевы і сontemporary аrt створаць у музеі адзіную прастору.

Ірэна Катвіцкая добра вядома беларускім і еўрапейскім аматарам фолк-музыкі па праекце Казалпін/Kazalpin (Швейцарыя – Беларусь). Яна наведвала з гастролямі Германію, Швейцарыю, Швецыю, Нарвегію, Італію, Польшчу, Расію і шмат іншых краін.  

Ірэна Катвіцкая займаецца інтэрпрытацыяй аўтэнтычнага фальклору і піша ўласныя творы, прымае ўдзел у творчых праектах Akana trio, гурце Warsoba і дуэце Agata.

Пачатак канцэрта а 20-й гадзіне, білеты можна набыць у касе музея.

Тэги:
музыка, Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Галоўныя тэмы