МІНСК, 6 кра - Sputnik. Выстава да дня нараджэння дызайнера і паэта Міхала Анемпадыстава напярэдадні адкрылася ў Мінску. У гэтым годзе знакамітаму творцу споўнілася б 55 гадоў.
Экспазіцыя прысвечана кнізе знакамітага аўтара "Колер Беларусі". Гэта яго апошняя вялікая праца, якая распавядае пра гісторыю колераў, іх распаўсюджанне і сімвалічнае значэнне.
Першае выданне было надрукавана ў 2017 годзе, але лімітаваным тыражом, які вельмі хутка раскупілі. На перавыданне кнігі, якую называюць "самай незвычайнай энцыклапедыяй Беларусі", грошы збіралі ўжо пасля смерці аўтара праз краўдфандынгавую кампанію.
У Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў прадстаўлена візуальная частка даследвання – фотаздымкі носьбітаў традыцыйных колераў беларускай культуры. Міхал Анемпадыстаў заўсёды палкрэсліваў карэннае значэнне колера для светаразумення народа. Ён лічыў, што культурныя коды, закладзеныя адчуваннямі колеру, павінны структураваць разуменне чалавекам сябе і свайго месца ў пэўнай прасторы. Тое ж самае ён казаў і адносна цэлых нацый.
Кніга "Колер Беларусі" – унікальнае выданне, якое ўтрымлівае не толькі карысную мастацтвазнаўчую, але і краязнаўчую, філасофскую і гістарычную інфармацыю. Акрамя таго, гэта проста неверагодна прыгожая і стылёвая праца.
У стварэнні экспазіцыі дапамагала дызайнерка Алена Дашкевіч. Убачыць выставу Міхала Анемпадыстава можна да 16 красавіка.
Чытайце таксама:
- Вольскі: Міхал Анемпадыстаў быў вельмі надзейным і сумленным
- Студэнт Акадэміі мастацтваў зняў кранальны кліп на песню "Простыя словы"
- Лепшыя песні на вершы Міхала Анемпадыстава