03:39 21 мая 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.08
  • EUR2.32
  • 100 RUB3.23
Старшыня Пастаяннай каміісіі Палаты прадстаўнікоў па адукацыі, культуры і навуцы Ігар Марзалюк

Марзалюк пра беларускую рэстаўрацыю: "Не трэба вынаходзіць ровар"

© Sputnik / Марина Серебрякова
Культура
Атрымаць кароткую спасылку
2210

Дэпутат упэўнены, што Міністэрства культуры павінна ў першую чаргу дапамагаць музеям ствараць уласныя рэстаўрацыйныя майстэрні.

МІНСК, 18 кра - Sputnik. Адсутнасць сваёй школы з’яўляецца адной з галоўных праблем рэстаўрацыйнай галіны Беларусі. Такое меркаванне падчас круглага стала "Замкі Беларусі: пытанні рэканструкцыі і выкарыстання" выказаў старшыня Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Палаты прадстаўнікоў Ігар Марзалюк.

"Калі мы гаворым пра рэстаўрацыю, не трэба вынаходзіць ровар. Вось рускія ўзялі і запазычылі нармальнае еўрапейскае заканадаўства: ёсць атэстацыя ўсіх, хто працуе на аб’екце, ёсць атэстацыя рэстаўратараў. Велізарная праблема – гэта адсутнасць сваёй рэстаўрацыйнай школы. На гэта мы павінны выдаткаваць грошы ў першую чаргу", - падкрэсліў ён.

Марзалюк упэўнены, што Міністэрства культуры павінна ў першую чаргу дапамагаць музеям ствараць уласныя рэстаўрацыйныя майстэрні.

"Нам неабходная нармальная рэстаўрацыя, а не імітацыя", - дадаў ён.

Другая праблема – адсутнасць якасных будаўнічых матэрыялаў. У якасці прыкладу дэпутат прывёў рэканструкцыю Ніжняга замка ў Вільнюсе.

"Яны паказалі, што такое агульная тоеснасць і гістарычная ідэалогія ў самым лепшым сэнсе гэтага слова", - патлумачыў Марзалюк.  

Што тычыцца рэканструкцыі, то яна, па меркаванні дэпутата, дапушчальная толькі калі будзе зроблена карэктна і з карэктных матэрыялаў. У другім выпадку атрымліваецца "лялечны пернік кшталту Лідскага замку".

"З чыноўнікамі трэба размаўляць і тлумачыць ім усе слушнасці", - падкрэсліў ён.

Чытайце таксама:

Тэги:
Беларусь, рэстаўрацыя, Ігар Марзалюк

Галоўныя тэмы