Сусветны дзень паэзіі адзначаецца штогод 21 марта. З нагоды свята Sputnik прапануе пачытаць вершы знакамітых і малавядомых беларускіх паэтаў.
Мы ўжо рабілі падборкі па розных тэмах: вы можаце пачытаць вершы пра нашу радзіму і беларускую вёску, даведацца, як ушаноўвалі паэты родную мову.
Калі вы жадаеце падрыхтавацца да прыходу сапраўднай вясны, чытайце адпаведную падборку. Ужо засумавалі па снезе? Не бяда! У нас знойдуцца вершы і пра марозны снежань, і пра мароз і сонейка, а таксама калядные спевы і вершы. Для тых, каму, наадварот, хочацца цяпла, мы таксама сабралі вершы пра лета. І, каб зрабіць карціну поўнай, трымайце вершы пра восень.
Для апантаных вайной і любоўю - вершы пра вайну і рэвалюцыю, а таксама топ-10 любоўных вершаў і вершы пра пачуцці.
Калі вы шукаеце вершы для дзяцей, чытайце падборку для самых маленькіх, а таксама вершы пра школу і пра матулю.
Хочаце пачытаць замежныя творы па-беларуску? Прапануем вам добрыя пераклады песень Уладзіміра Высоцкага і вершаў знакамітага паэта-рамантыка Персі Бішы Шэлі.
Падборкі вершаў Рыгора Барадуліна, Аркадзя Куляшова, Алеся Бачылы, Канстанцыі Буйло і іншых таксама чакаюць свайго чытача.
Асабліва творчыя наведвальнікі сайту могуць паспрабаваць скласці свой уласны верш.
Каб праверыць, ці добра вы памятаеце класікаў і можаце пазнаць іх па некалькіх радках і адметным стылі, прайдзіце наступны тэст: