09:05 14 кастрычніка 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.05
  • EUR2.26
  • 100 RUB3.19
Прэм’ера Радзіва Прудок на Палессі

Купалаўцы пакажуць "Радзіва Прудок" у чытырох беларускіх гарадах

© Sputnik
Культура
Атрымаць кароткую спасылку
"Радзіва Прудок" Андруся Горвата - новае слова ў беларускай літаратуры (12)
48 0 0

Трупа Тэатра імя Янкі Купалы адпраўляецца ў першы за многія гады тур па Беларусі.

МІНСК, 16 мая - Sputnik. Спектакль Купалаўскага тэатра "Радзіва Прудок" па аднаіменнай кнізе беларускага пісьменніка Андруся Горвата змогуць убачыць жыхары чатырох гарадоў Брэсцкай і Гомельскай абласцей. Гастролі пройдуць у ліпені 2019 года, паведамілі арганізатары.

Першы паказ у рамках 10-дзённага тура "Палескія хронікі" адбудзецца ў Брэсце 17 ліпеня. 20 ліпеня ўбачыць пастаноўку змогуць жыхары Пінска, які атрымаў у гэтым годзе статус культурнай сталіцы Беларусі. 23 ліпеня паказ пройдзе на радзіме аўтара кнігі Андрэя Горвата – у Мазыры. Менавіта тут адбыўся першы паказ спектакля за межамі Камернай сцэны тэатра ў чэрвені мінулага года. Завершыцца тур у Гомелі – там пастаноўку пакажуць 26 ліпеня. Падрабязная інфармацыя пра спектаклі і даты пачатку продажу білетаў з’явіцца на пачатку чэрвеня.

З 16 мая 2018 года адбылося ўжо 39 паказаў спектакля "Радзіва Прудок". За год яго сцэнічнага жыцця Камерная сцэна Купалаўскага тэатра прыняла каля 4000 яго гледачоў. Эксперыментальны спекаткль рэжысёра Рамана Падялякі з самага пачатку стварэння адразу ж уключылі ў бягучы рэпертуар тэатра, ён працягвае збіраць аншлагі і дагэтуль.

Чытайце таксама:

Тэмы:
"Радзіва Прудок" Андруся Горвата - новае слова ў беларускай літаратуры (12)
Тэги:
"Радзіва Прудок", Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы

Галоўныя тэмы