04:33 20 ліпеня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.03
  • EUR2.28
  • 100 RUB3.22
Спектакль Гэтамы па кнізе Андруся Горвата Радзіва Прудок

Да дрыжыкаў: украінскі рэжысёр прадставіў сваю версію "Радзіва Прудок"

© Photo : Евгения Алефиренко
Культура
Атрымаць кароткую спасылку
15410

Карэспандэнт Sputnik Алеся Шаршнёва на прэм’еру спектакля "Гэтамы" і не змагла ўстрымацца ад параўнання яго з версіяй купалаўцаў.

Модны ўкраінскі рэжысёр, мастацкі кіраўнік Кіеўскага тэатра на левым беразе Дняпра Стас Жыркоў для мінскіх тэатралаў персона не новая. Ён прыязджаў у Мінск са спектаклем "Любоў людзей" па п’есе Дзмітрыя Багаслаўскага, выступаў на маладзёжным форуме "Март-Кантакт" з тэатрам "Залатыя вароты", а не так даўно прадставіў на сцэне Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі спектакль "Паляванне на сябе".

На гэты раз малады чалавек замахнуўся на твор, які за вельмі кароткі час стаў адным з самых знакамітых у сучаснай беларускай літаратуры - дзённік былога дворніка Купалаўскага тэатра Андруся Горвата "Радзіва Прудок", які крытыкі ахрысцілі сапраўдным прарывам.

Вось ужо некалькі год гісторыя невялічкага кавалачку зямлі на Палессі застаецца ў топе культурных з’яў краіны. Здарылася так не толькі дзякуючы таленту аўтара, але і імпэту акцёраў Купалаўскага тэатра, якія развярнулі актыўную дзейнасць па прасоўванню прудкоўскага космасу ў масы. Спачатку культурная тусоўка абмяркоўвала кнігу Горвата, потым кароткаметражку "Ягор", а затым і прэм’еру аднаіменнага спектакля.

Такі бэкграунд мог стаць сур’ёзнай перашкодай для з’яўлення новага бачання Прудка на беларускай сцэне, але не стаў. Больш за тое, Стас Жыркоў паказаў сваё бачанне маленькай вёскі на Палессі, надаўшы яе гісторыі непаўторнае гучанне, захаваўшы трапны гумар і беларускую шчырасць.

"Гэтамы " – не спектакль па кнізе, які зіхаціць спецэфектамі, касцюмамі і музычным афармленнем. Гэта хутчэй замалёўкі пра горватаўскі Прудок, якія варта ўбачыць кожнаму, хто хоча адкрыць для сябе новыя грані ўжо знаёмай гісторыі.

Спачатку - Мюнхен, потым - Мінск

Жыркоў не хаваў, што пазнаёміўся з творчасцю Андруся Горвата на прэм’еры "Радзіва Прудок" у Купалаўскім тэатры. Тады "беларуская інтэлігенцыя" падарыла яму кнігу, якая нагадала пра сябе на майстар-класе па сучасным драматычным тэатры ў Мюнхене. Там і пачалася праца над спектаклем.

Беларуская прэм’еру спектакля "Гэтамы" адбылася на буйным тэатральным форуме "Март-КАНТАКТ " у Магілёве. Напярэдадні давялося ўбачыць яе і мінскім гледачам у культурным цэнтры "Корпус" .

Акцёры спектакля пайшлі на неверагодную рызыку: калі на сцэне мінімум дэкарацый, музыкі і нават святла, складана схаваць свае промахі ад вострага глядацкага вока. Дураслівыя, свавольныя і гарэзлівыя, яны справіліся. Кожны прымерыў на сябе каля дзясятка маленькіх і вялікіх роляў – апавядальніка, курыцы, сабакі, вясковых дзяцей і ўсіх астатніх жыхароў Прудка. Цікавы вопыт як для гледачоў, так і для акцёраў.

Асобна варта адзначыць акторку Дар’ю Новік, якая выканала адзіную жаночую ролю ў спектаклі і выглядала як сапраўдны дыямент у харызматычным мужчынскім калектыве. Таленавітая дзяўчына ў дадатак да ўсяго яшчэ і спявае так, што ад народных песень па целе бягуць шалёныя мурашкі.

"Гэтамы" vs "Радзіва Прудок"

Не параўноўваць спектакль "Гэтамы" з купалаўскім "Радзіва Прудок" проста немагчыма, але абраць пераможцу ў гэтым выпадку вельмі складана. Тым больш, што калі размова ідзе пра развіццё сучаснага беларускага тэатра, не варта казаць пра спаборніцтвы.

Для тых, хто ўсё ж такі хоча параўнянняў, трэба адзначыць, што зусім розныя гісторыі вельмі падобныя сваім таленавітым увасабленнем.

Прудок купалаўцаў выглядае як казачнае планета, на якой жывуць такія блізкія і адначасова такія далёкія беларусы. Прудок Жыркова і яго каманды становіцца больш рэальным, падобным на сучасныя беларускія вёскі, дзе жывуць шчырыя і самабытныя людзі. Такім чынам атрымалася таксама часам смешная, часам кранальная гісторыя, якая немінуча выклікае ў гледача сапраўдныя эмоцыі. Такія, што гучны рогат у залі ў імгненне вока змяняецца ўсхліпваннямі расчуленых.

Каму-небудзь пастаноўка Стаса Жыркова можа падацца залішне праўдзівай. Маўляў, навошта гэты рэалізм з пуховымі кофтамі і пацёртымі спартыўнымі курткамі. Такое кожны дзень можна ўбачыць, нават у асобных раёнах сталіцы, і не абавязкова ладзіць турнэ на Палессе.

Убачыць можна, але пагадзіцца з тым, што ўсё гэта – мы – пакуль што складана. У такім выпадку новы спектакль – выдатная магчымасць паглядзець сабе ў твар і усьміхнуцца. Ці заплакаць.

Тэги:
Прэм'ера спектакля, "Корпус", Мінск, Беларусь, "Радзіва Прудок", Андрусь Горват

Галоўныя тэмы