17:39 21 студзеня 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.12
  • EUR2.35
  • 100 RUB3.43
Культура
Атрымаць кароткую спасылку
3810

Ужо падрыхтаваны адпаведны праект пастанаўлення Саўміна, які накіраваны ў Міністэрства культуры і МЗС Беларусі.

МІНСК, 23 мая - Sputnik. Беларускі бок ужо некалькі гадоў працуе над пытаннем уключэння мінскага праспекта Незалежнасці ў спіс аб’ектаў Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА, паведаміў журналістам кіраўнік МЗС Беларусі Уладзімір Макей.

Зараз падрыхтаваны праект пастанаўлення Саўміна, які прадугледжвае падачу праспекта ў папярэдні спіс ЮНЕСКА. Плануецца, што праспект будзе ўключаны ў складзе міжнароднай намінацыі – разам з яшчэ некалькімі краінамі.

"Гэта была нашая прапанова аб тым, каб зрабіць праект рэгіянальным, бо ёсць адметныя рысы і асаблівасці ў кожнай краіне і ў кожнай сталіцы. Таму мы прапанавалі нашым суседзям зрабіць сумесны рэгіянальны праект, накіравалі свае прапановы Расіі, Украіне, Польшчы і Германіі. Хтосьці адгукнуўся, хтосьці - не", - патлумачыў кіраўнік знешнепалітычнага ведамства.

На хуткае завяршэнне працэдуры разлічваць не прыходзіцца, таму што трапленне ў пералік залежыць не толькі ад беларускага боку, але і ад хуткасі падрыхтоўкі дакументаў іншымі краінамі-удзельніцамі.

"Я лічу, што гэта перспектыўну накірунак нашай працы, таму што трэба рабіць больш дзеля таго, каб з’яўляліся пэўныя аб’ядноўваючыя моманты", - падкрэсліў Макей.

Чытайце таксама:

Тэги:
Беларусь, Уладзімір Макей

Галоўныя тэмы