03:35 17 ліпеня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.03
  • EUR2.28
  • 100 RUB3.23
Дзяўчына танчыць

Бывайце здаровы, жывіце багата: песні Адама Русака

© Sputnik / Сергей Лескеть /
Культура
Атрымаць кароткую спасылку
Ад Барадуліна да Хадановіча: вершы на беларускай мове (41)
2910

Сёння споўнілася 115 гадоў са дня нараджэння паэта-песенніка, аўтара радкоў, якім падпявае кожны беларус.

Адам Русак нарадзіўся ў сялянскай сям'і ў вёсцы Пясочная, якая знаходзіцца ў Копыльскім раёне Мінскай вобласці. З дзяцінства ён захапляўся музыкай, і нават у войску служыў музыкантам. Пасля спрабаваў вучыцца ў Мінскім будаўнічым тэхнікуме, але неўзабаве кінуў яго дзеля сапраўднага прызвання. Скончыў у 1930 годзе Беларускі музычны тэхнікум па класу "скрыпка", а наступныя чатыры гады вучыўся ў Ленінградскай кансерваторыі граць на валторне.

Да Вялікай Айчыннай працаваў у Ленінградскім Малым оперным тэатры, разам з якім быў эвакуіраваны ў Арэнбург, а пасля вайны – Беларускай дзяржаўнай філармоніі.

З паэзіяй Адам Русак дэбютаваў яшчэ ў 1927 годзе – тады часопіс "Чырвоны сейбіт" апублікаваў яго верш "Мая песня". Пасля напісаў шмат вершаў, для якіх стваралі музыку Ул. Алоўнікаў, Ю. Семяняка, Г. Пукст, І. Лучанок і іншыя знакамітыя кампазітары. Песні на словы Адама Русака спяваў гурт "Песняры", Іосіф Кабзон і Зміцер Вайцюшкевіч. Ён аўтар такіх вядомых песень, як "Бывайце здаровы, жывіце багата", "Лясная песня", "Не шукай ты мяне", "Не за вочы чорныя" і "Дзе ты, зорка мая".

У Адама Русака выйшлі 13 паэтычных зборнікаў, два з якіх - вершы для дзяцей. У 1964 годзе паэт быў ганараваны звання "Заслуджаны дзеяч культуры Беларускай ССР". Імем Адама Русака названыя вуліцы ў родным Пясочным і ў Копыле. 

Чытайце таксама:

Тэмы:
Ад Барадуліна да Хадановіча: вершы на беларускай мове (41)
Тэги:
песні, Вершы, Беларуская мова

Галоўныя тэмы