11:58 24 жніўня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.06
  • EUR2.28
  • 100 RUB3.13
Якуб Колас

Драўляныя скульптуры па творах Коласа і Мележа з’явяцца на Гомельшчыне

© Sputnik / Михаил Озерский
Культура
Атрымаць кароткую спасылку
1710

Палескія рамеснікі ў эскізах прадставяць сваё бачанне герояў знакамітых беларускіх твораў.

МІНСК, 5 жні - Sputnik. Гомельскій майстры драўлянай скульптуры пазмагаюцца за званне лепшага падчас абласнога конкурсу "Ажыўшая даўніна", паведамілі ў Петрыкаўскім райвыканкаме.

З 5 па 14 жніўня рамеснікі па сваіх эскізах будуць вырабляць дзве скульптуры па матывах аповесці "Дрыгва" і драмы "У пушчах Палесся" Якуба Коласа, а таксама трылогіі Івана Мележа "Палеская хроніка".

 Ацэньваць вынікі будзе адмысловая экспертная камісія. У якасці крытэрыяў члены журы будуць разглядаць мастацкі ўзровень прац, якасць тэхналагічных прыёмаў рэзкі і арыгінальнасць вобразаў.

Конкурс будзе праходзіць у аграгарадку Дяскавічы Петрыкаўскага раёна, тут і застануцца лепшыя скульптуры.

Чытайце таксама:

Тэги:
Іван Мележ, Якуб Колас, Конкурс, Гомельская вобласць

Галоўныя тэмы