23:53 28 лютага 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.24
  • EUR2.47
  • 100 RUB3.34
Культура
Атрымаць кароткую спасылку
2510

Губернатар горада даручыў дасканала вывучыць гэтае пытанне з улікам юрыдычных момантаў.

МІНСК, 21 жні - Sputnik. Мемарыяльны музей беларускага пісьменніка Уладзіміра Караткевіча можа з’явіцца ў Рагачове, пытанне яго стварэння абмяркоўвалася падчас прыёма грамадзян старшынёй Гомельскага аблвыканкама Генадзем Салаўём.

Як паведамілі ў аблвыканкаме, прапанову стварыць музей у тым, доме, дзе жыў пісьменнік і куды прыязджаў да родных, прапанаваў адзін з жыхароў раённага цэнтра. Па яго словах, зараз дом захаваны, але знаходзіцца ў дрэнным стане, але яго складана падтрымліваць у парадку.

Жыхары Рагачова ўпэўненыя, што дзякуючы стварэнню музея горад стане кропкай прыцягнення турыстаў і месцам правядзення рэспубліканскага літаратурнага свята. Таксама існуе ідэя паставіць помнік пісьменніку.

Па словах прадстаўнікоў Рагачоўскага райвыканкама, тэма стварэння дома-музея з’яўляецца актуальнай для горада.

У сваю чаргу Генадзі Салавей адзначыў, што гэтае пытанне трэба дасканала вывучыць з улікам юрыдычных момантаў. Такая практыка існуе ў іншых беларускіх гарадах.

Чытайце таксама:

Тэги:
Беларусь, Гомельская вобласць, Уладзімір Караткевіч

Галоўныя тэмы