18:02 28 сакавіка 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.58
  • EUR2.84
  • 100 RUB3.31
Культура
Атрымаць кароткую спасылку
Купалаўскі тэатр: гісторыя і сучаснасць (53)
5210

Справы аднаго з галоўных тэатраў краіны значна палепшыліся: спектакляў, гледачоў і грошай становіцца толькі больш.

МІНСК, 11 лют - Sputnik. Дырэктар Купалаўскага тэатра Павел Латушка яшчэ на пачатку 100-га сезона адзначыў, што галоўнай задачай у гэтым годзе будзе стварэнне новых творчых праектаў.

Мяркуючы па актыўнай працы тэатра анлайн і афлайн, відавочна, што юбілейны год будзе паспяховым, але калектыў вырашыў пацвердзіць творчасць бухгалтэрыяй і прадставіў шырокай грамадскасці лічбавыя вынікі мінулага года.

Артысты атрымліваюць "па 500"

Уласныя даходы Купалаўскага тэатра ў 2019 годзе павялічыліся на 130% ў параўнанні з вынікамі 2018 года.

Акрамя таго, у мінулым годзе павялічыўся даход ад рэалізацыі квіткоў на спектаклі і музычныя вечары, якія праводзіць тэатр, а таксама вырас экспарт паслуг і дасягнуў сумы Br229 700. Таксама значна выраслі атрыманыя даходы па дамовах рэкламнага абслугоўвання і спонсарскай дапамогі і дзяржаўная дапамога з боку Міністэрства культуры.

У выніку павялічыўся і сярэдні заробак работнікаў тэатра, які склаў Br 968,08 з улікам выплаты адпаведных плацяжоў у бюджэт і фонд сацыяльнай абароны насельніцтва. Для артыстаў сярэдні заробак склаў Br1089, а ў снежні 2019 года – нават Br1416.

Колькасць наведвальнікаў – амаль 100 тысяч

Па выніках 2019 года на галоўнай і камернай сэнах Купалаўскага тэатра паказалі 430 спектакляў, якія наведалі амаль 100 тысяч чалавек, а дакладней – 94 769 асоб.

У спіс дасягненняў варта ўключыць і паказы, якія адбыліся па-за межамі тэатра – у сталічным Доме афіцэраў і на іншых пляцоўках, а таксама ў дзесяці беларускіх гарадах – Брэсце, Пінску, Калінкавічах, Гомелі, Слоніме, Маладзечне, Гродне, Бабруйску, Лідзе і Салігорску.

Запаўняльнасць у параўнанні з 2018 годам павялічылася на 3% і склала 84%. Пры гэтым ў студзені 2020 года залы Купалаўскага былі запоўненыя на 98%, а 83% квіткоў на люты ўжо прададзена.

Гастрольная дзейнасць тэатра не была абмежаваная толькі беларускімі гарадамі. На карце гастроляў таксама з'явіліся Бранск, Гданьск, Беласток, Парыж, а ў студзені 2020 года ўжо адбыліся паказы ў Вільнюсе і Маскве.

Самыя папулярныя – "Рэвізор" і "Кароль Лір"

Папулярнасць спектакляў мінулага года ў тэатры вызначаюць вельмі проста: калі на спектакль продаж квіткоў складае 100%, яго безумоўна ўключаюць у тэатральны топ.

Так, у 2019 годзе гэта "Рэвізор", "Кароль Лір" і "Ноч на Каляды" ў пастаноўцы мастацкага кіраўніка тэатра Мікалая Пінігіна, "Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях" рэжысёра Алены Ганум, а таксама "Паўлінка", якая ў снежні 2019 атрымала статус нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці краіны.

Што тычыцца Камернай сцэны, там найбольш наведвальнымі сталі "Радзіва Прудок" і "Першы" Рамана Падалякі, на якія продаж квіткоў таксама склаў 100%.

Тэмы:
Купалаўскі тэатр: гісторыя і сучаснасць (53)
Тэги:
Мінск, Купалаўскі тэатр

Галоўныя тэмы