Спектакль паводле кнігі Міхала Анемпадыстава паставяць у Купалаўскім

© Sputnik / Альфрэд МікусФота з выставы да 55-годдзя Міхала Анемпадыстава ў Мінску
Фота з выставы да 55-годдзя Міхала Анемпадыстава ў Мінску - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Увасабленне на Камернай сцэне атрымае апошняя вялікая праца выбітнага творцы – кніга "Колер Беларусі".
МІНСК, 19 ліс - Sputnik. На Камернай сцэне Купалаўскага тэатра паставяць спектакль паводле кнігі дызайнера, мастака і паэта Міхала Анемпадыстава, паведамілі ў прэс-службе тэатра.
Сцэна са спектаклю Рэвізор - Sputnik Беларусь
Ад Парыжа да Бабруйска: куды ў гэтым годзе з гастролямі паедуць купалаўцы
Працаваць над новай пастаноўкай у якасці рэжысёра будзе Раман Падаляка - гэта не першая яго рэжысёрская праца. Падаляка дэбютаваў у мінулым годзе са спектаклем па нашумелай кнізе "Радзіва Прудок" Андруся Горвата.
"На днях у Міністэрстве культуры адбылася адкрытая абарона рэжысёрскіх праектаў, дзе наш акцёр і рэжысёр Раман Падаляка прадставіў рэжысёрскую эксплікацыю пад назвай "Колер Беларусі" паводле кнігі Міхала Анемпадыстава і ўвайшоў у спіс фіналістаў. Гэта значыць, што неўзабаве на Камернай сцэне нашага тэатра з’явіцца важная і ўнікальная для ўсіх нас пастаноўка", - гаворыцца на старонцы Купалаўскага ў Фэйсбуку.
Беларускі паэт і мастак Міхал Анемпадыстаў памер ноччу на 23 студзеня 2018 года. Апошняй вялікай працай выбітнага творцы стаў дызайнерскі альбом "Колер Беларусі", дзе ён распавядае гісторыю колераў, іх распаўсюджанне і сімвалічнае значэнне.
Першае выданне было надрукавана ў 2017 годзе, але лімітаваным тыражом, які вельмі хутка раскупілі. На перавыданне кнігі, якую называюць "самай незвычайнай энцыклапедыяй Беларусі", грошы збіралі ўжо пасля смерці аўтара праз краўдфандынгавую кампанію.
Чытайце таксама:
Стужка навiн
0