03:54 02 красавіка 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.60
  • EUR2.85
  • 100 RUB3.29
Культура
Атрымаць кароткую спасылку
4710

Каб паспець зрабіць беларускамоўны пераклад, стваральнікі фільма перанеслі прэм’еру на май гэтага года.

МІНСК, 18 сак - Sputnik. Агульнарэспубліканская прэм’ера фільма "Аванцюры Пранціша Вырвіча" пераносіцца на май, паведамілі Sputnik у прэс-службе кінастудыі "Беларусьфільм".

Шырокаму гледачу стужку павінны былі прадставіць ужо на гэтым тыдні, але стваральнікі вырашылі выпусціць фільм у пракат адразу на дзвюх мовах – рускай і беларускай. Плануецца што другая – беларускамоўная версія – будзе гатовая напрыканцы вясны.

Стужка "Аванцюры Пранціша Вырвіча" знятая па рамане беларускай пісьменніцы Людмілы Рублеўскай. Дзеянні адбываюцца ў XVIII стагоддзі. У цэнтры апавядання – малады шляхціц Пранціш і доктар, алхімік Бутрамей Ляднік, якія трапляюць у барацьбу вакол трона Рэчы Паспалітай.

Здымкі фільма адбываліся ў Нясвіжскім, Мірскім і Лідскім замках, Бабруйску і Мінску. Беларускія майстры адмыслова да здымак стваралі касцюмы. Таксама для праекта па малюнках Леанарда да Вінчы быў створаны знакаміты танк.

Над фільмам працавалі рэжысёр Аляксандр Анісімаў, аўтар сцэнарыя Валянцін Залужны і аператар-пастаноўшчык Дзмітрый Рудзь. Галоўныя ролі выканалі Георгій Пятрэнка, Іван Трус, Віктар Манаеў, Вераніка Пляшкевіч і іншыя.

Чытайце таксама:

Тэги:
Кіно, "Беларусьфільм"

Галоўныя тэмы