Багушэвіча называюць пачынальнікам новай беларускай літаратуры. Ці добра вы ведаеце яго вершы?
Творы Багушэвіча лічацца ледзь не першымі, якія абудзілі нацыянальную свядомасць беларусаў. Яго вершы натхнялі ўдзельнікаў нацыянальна-вызваленчага руху напачатку XX стагоддзя.
Багушэвіч пісаў свае творы лацінкай. Пры яго жыцці яны былі забароненыя ў Расіі і пачалі выдавацца асобнымі кнігамі і лістоўкамі толькі падчас рэвалюцыі 1905-1907 гадоў.
Імя Францішка Багушэвіча вядома далёка за межамі Беларусі, а яго верш "Хмаркі" часта вучаць на памяць у беларускіх школах. Паспрабуйце ўспомніць школьную праграму і здагадацца, якое слова мы "выдалілі" з верша.
Чытайце таксама:
Змітрок Бядуля: "На горне душы першы верш я каваў…"
Вершы пра Перамогу: лепшыя творы беларускіх паэтаў