10:31 13 красавіка 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.64
  • EUR3.14
  • 100 RUB3.43
Культура
Атрымаць кароткую спасылку
26 0 0

Ад ролі маёра Мак-Наббса "В поисках капитана Гранта" да Іваныча ў "Дальнобойщиках" - папулярны акцёр і рэжысёр святкуе 10 сакавіка дзень нараджэння.

МІНСК, 10 сак – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі павіншаваў заслужанага акцёра РСФСР Уладзіміра Гасцюхіна з юбілеем - 75-годдзем.

"Вы адзін з самых папулярных артыстаў Беларусі. Чалавек з цвёрдай грамадзянскай пазіцыяй, сапраўдны патрыёт", - гаворыцца ў віншаванні ад імя Аляксандра Лукашэнкі.

"Вялізны талент, шматграннае майстэрства і дзіўная ўнутраная энергія дазволілі стварыць галерэю запамінальных вобразаў і характараў, якія прыняты публікай і прызнаны прафесіяналамі", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Лукашэнка пажадаў акцёру, каб яго выдатная творчасць і ў далейшым прыносіла прыхільнікам радасць і добры настрой.

Ирина Муравьева (слева) в роли Марины и Владимир Гостюхин (справа) в роли Виктора Белова на съемках фильма Охота на лис
© Sputnik / РИА Новости
Ірына Мураўёва (злева) у ролі Марыны і Уладзімір Гасцюхін (справа) у ролі Віктара Бялова на здымках фільма "Охота на лис"

На рахунку Гасцюхіна за паўвекавую творчую дзейнасць больш за сотню роляў як у кіно, так і тэатры. Акрамя таго, ён выступае і як кінарэжысёр: у гэтай якасці Гасцюхін паставіў фільм "Ботанический сад".

"Охота на лис", " Большая игра", " Сын за отца" - кінафільмы, якія ўславілі Уладзіміра Васільевіча ў савецкім і беларускім кіно. Папулярны былі яго ролі ў такіх серыялах, як "Дальнобойщики", "1943", " Без права на выбор" і іншых.

Ураджэнец Свярдлоўска захапіўся тэатрам у гады службы ў войску. Затым з'ехаў у Маскву, дзе ў 1970 годзе скончыў Дзяржаўны інстытут тэатральнага мастацтва імя Луначарскага. З 1981 года - акцёр Мінскага Тэатра-студыі кінаакцёра.

Борис Плотников (справа) в роли Сотникова и Владимир Гостюхин (в центре) в роли Рыбака в художественном фильме Восхождение
© Sputnik / РИА Новости
Барыс Плотнікаў (справа) у ролі Сотнікава і Уладзімір Гасцюхін (у цэнтры) у ролі Рыбака ў мастацкім фільме "Восхождение"

Уладзімір Гасцюхін за прафесійныя заслугі быў узнагароджаны прэміямі і дзяржаўнымі ўзнагародамі, у тым ліку, міжнароднымі.

Член Міжнароднай славянскай акадэміі, віцэ-прэзідэнт Міжнароднага кінафоруму "Золотой Витязь". Заслужаны артыст РСФСР, народны артыст Рэспублікі Беларусь. Гасцюхін быў узнагароджаны медалём Францыска Скарыны, затым - ордэнам Францыска Скарыны, а таксама ўдастоены прэміі Саюзнай дзяржавы ў галіне літаратуры і мастацтва.

Акцёр да цяперашняга часу працягвае здымацца ў кіно і тэлепраектах.

Чытайце таксама:

Тэги:
нараджэнне, дзень нараджэння, дзень, рэжысёр, акцёр, юбілей, Уладзімір Гасцюхін, Аляксандр Лукашэнка

Галоўныя тэмы