06:13 20 чэрвеня 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.52
  • EUR3.00
  • 100 RUB3.49
Культура
Атрымаць кароткую спасылку
34 0 0

Сын Змітрака Бядулі перадаў рэдкае выданне свайго бацькі Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. Да гэтага ўстанова наогул не мела ні воднай кнігі "Танзілія".

Сёлета адзначаецца 135-годдзе вядомага літаратара, чые творы ўваходзяць у школьную праграму і рэгулярна перавыдаюцца на працягу ўжо больш як ста гадоў. Аднак далёка не ўсе прыжыццёвыя выданні Змітрака Зядулі зберагліся нават у фондах галоўнай бібліятэкі краіны.

Адным з такіх выключэнняў была яго кніга "Танзілія", выпушчаная літаратурным аб’яднаннем "Узвышша" у 1927 годзе. Менавіта гэта выданне Яфім Самуілавіч Плаўнік разам са сваёй жонкай перадалі ў дар Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі, суправадзіўшы яго адпаведным дарчым надпісам.

"Творчае знаёмства нашай бібліятэкі з сям’ёй Змітрака Бядулі асабліва актывізавалася ў гэтым, юбілейным,  годзе", - адзначыў намеснік генеральнага дырэктара ўстановы Алесь Суша. У студзені адбыўся навукова-практычны семінар "Шляхамі маладнякоўцаў", а ў красавіку ледзь не кожны тыдзень праходзілі нейкія мерапрыемствы: выставы, круглы стол і іншае.  У многіх з іх Яфім Самуілавіч прымаў непасрэдны ўдзел. Дарэчы, на восень  запланаваны конкурс для маладых беларускіх творцаў, таксама прысвечаны Бядулі.

Празаічны зборнік Змітрака Бядулі "Танзілія" доўгія дзесяцігоддзі захоўваўся ў сям’і пісьменніка. Узрушаны такой увагай Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі сын пісьменніка перадаў яго ў дар установе. Вельмі хутка чытачы змогуць замовіць гэты ўнікальны экзэмпляр і пазнаёміцца з ім бліжэй. Даследчыкі літаратуры не выключаюць, што дзякуючы гэтаму выданню, у творчай біяграфіі Бядулі можа з’явіцца новая старонка.

"Беларускі салавей"

Змітрок Бядуля,  сапраўднае імя якога Самуіл Яфімавіч Плаўнік - беларускі паэт і празаік, мовазнаўца. У пачатку сваёй кар’еры працаваў у "Нашай ніве" з Янкам Купалам.  Апавяданні, напісаныя Змітраком Бядулям у тыя гады, сталі класікай беларускай літаратуры.

Пасля аднаўлення ў Мінску савецкай улады некалькі гадоў працаваў у газеце «Савецкая Беларусь», рэдагаваў дзіцячы часопіс «Зоркі». Працаваў у Інстытуце беларускай культуры, быў першым рэдактарам краязнаўчага этнаграфічнага часопіса "Наш край". Уваходзіў у літаратурнае аб'яднанне "Маладняк", затым у "Узвышша".

Найбольш вядомыя яго творы былі выдадзены пасля рэвалюцыі 1917 года, у вершах - "Палескія байкі" і паэма "Ярыла", у прозе - аповесць "Салавей", зборнік апавяданняў "Незвычайныя гісторыі" і раман "Язэп Крушынскі". У 1939 году выйшла аўтабіяграфічная аповесць "У дрымучых лясах".

Чытайце таксама:

Тэги:
кніга, Змітрок Бядуля, Нацыянальная бібліятэка Беларусі

Галоўныя тэмы