06:43 11 мая 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.54
  • EUR3.06
  • 100 RUB3.42
Бяспека
Атрымаць кароткую спасылку
10 0 0

Генеральны сакратар АДКБ заявіў, што ЗША ажыццяўляюць маніпуляцыі міжнародным правам, што падрывае асновы стратэгічнай стабільнасці ў свеце.

МІНСК, 28 кра – Sputnik. Спробы звонку дэстабілізаваць абстаноўку ў Беларусі сталі пагрозай для ўсёй арганізацыі Дамовы аб калектыўнай бяспецы. Пра гэта заявіў генеральны сакратар АДКБ Станіслаў Зась па выніках пасяджэння Савета міністраў абароны, якое прайшло ў Душанбэ, паведамляе прэс-служба АДКБ.

Генеральны сакратар АДКБ канстатаваў, што ЗША і іх саюзнікі па НАТА вядуць "дэструктыўную палітыку", якая прыніжае ролю Арганізацыі Аб'яднаных Нацый (ААН) і дыскрэдытуе яе. Штаты спрабуюць узяць пад кантроль структурныя элементы ААН, прапануюць рэфарміраваць Арганізацыю, і, перш за ўсё, Савет Бяспекі, адзначыў Зась.

"Робяцца спробы паставіць пад сумненне існуючы механізм прымянення права вета яго пастаянных членаў для ўзмацнення празаходніх пазіцый", - сказаў генеральны сакратар.

Ён заявіў, што, ва ўгоду сваім нацыянальным інтарэсам ЗША ажыццяўляюць маніпуляцыі міжнародным правам, што падрывае асновы стратэгічнай стабільнасці ў свеце.

"Перафарматаванне" сістэмы кантролю над узбраеннямі, якая склалася, прывяло да рэзкай эскалацыі ваенных пагроз калектыўнай бяспекі дзяржаў - членаў АДКБ", - падкрэсліў Зась.

Пазіцыя Беларусі

На думку міністра абароны Беларусі Віктара Хрэніна, адной з асноўных крыніц пагроз для дзяржаў-членаў АДБК з'яўляецца "дзейнасць заходніх дзяржаў па нарошчванні кааліцыйных і нацыянальных ваенных патэнцыялаў пры актыўным пашырэнні ваеннай прысутнасці ЗША у Еўропе".

Міністр вылучыў найбольш актуальныя праблемы, уласцівыя Усходне-еўрапейскаму рэгіёну: развязванне маштабнай інфармацыйнай вайны, дэструктыўная дзейнасць Захаду па дэстабілізацыі і расхістванні сітуацыі на постсавецкай прасторы, неўрэгуляваныя канфлікты і каляровыя рэвалюцыі.

У якасці прыкладу, міністр абароны Беларусі распавёў пра спробу канстытуцыйнага перавароту і звяржэння дзеючай улады.

Па выніках пасяджэння міністрамі абароны ўхвалены план сумеснай падрыхтоўкі органаў кіравання і фарміраванняў сіл і сродкаў сістэмы калектыўнай бяспекі АДКБ на 2022 год. Акрамя таго, ухвалены план аснашчэння калектыўных сіл аператыўнага рэагавання сучасным ўзбраеннем, ваеннай і спецыяльнай тэхнікай, спецыяльнымі сродкамі.

Эксперты і даследчыкі зараз шукаюць шляхі нейтралізацыі пагроз на ўсёй прасторы АДКБ. Для адпрацоўкі практычных дзеянняў, ваенныя-саюзнікі правядуць шэраг вучэнняў. Манеўры разгорнуцца ў 2021 годзе ў Таджыкістане і Расіі. Сярод пытанняў па прымяненні міратворчых сіл і дзеяннях разведкі, павышаная ўвага будзе нададзена выкарыстанню сродкаў радыёэлектроннай барацьбы, а таксама выяўленню "спячых агентаў".

Чытайце таксама:

Тэги:
міжнароднае права, права, ЗША, АДКБ, пагроза, Беларусь, спроба, Станіслаў Зась

Галоўныя тэмы