10:42 04 снежня 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.59
  • EUR3.13
  • 100 RUB3.44
Эканоміка
Атрымаць кароткую спасылку
1520

Прэзідэнт Беларусі раней таксама заяўляў пра жаданне ўзвесці яшчэ адну атамную электрастанцыю ў краіне.

МІНСК, 10 ліс - Sputnik. Магчымасць узвядзення другой у Беларусі АЭС абмяркоўваецца з беларускімі ўладамі, паведаміў кіраўнік Расатама Аляксей Ліхачоў у відэазвароце да супрацоўнікаў атамнай галіны на сайце дзяржкарпарацыі.

"Цяпер з кіраўніцтвам рэспублікі абмяркоўваем магчымае будаўніцтва яшчэ адной станцыі і даследчага рэактара", заявіў Ліхачоў.

Беларускі энергаблок - першая пабудова пакалення "тры плюс" у Еўропе па-за тэрыторыяй Расіі, паведаміў Ліхачоў. "Энергапуск беларускага блока ператварыўся ў падзею нацыянальнага маштабу, гэта сумесная перамога расійскіх і беларускіх спецыялістаў, якая спрыяе аб'яднанню людзей", - лічыць кіраўнік Росатама.

Раней прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў аб неабходнасці "адысці ад залежнасці ад вуглевадародаў". Для гэтага беларускі кіраўнік прапанаваў пабудаваць у краіне яшчэ адну АЭС.

Чытайце таксама:

Тэги:
БелАЭС, Беларусь, Расатам

Галоўныя тэмы