Не ўтрымалі: гадавая інфляцыя ў Беларусі - 7,4%

© Sputnik / Виктор ТолочкоБеларускія грошы
Беларускія грошы - Sputnik Беларусь
Падпісацца
За мінулы год больш за ўсё падаражэлі паслугі і тавары нехарчовага прызначэння - на 8,4% і 8,1% адпаведна.

МІНСК, 14 сту – Sputnik. Гадавая інфляцыя ў Беларусі ў 2020 годзе склалася на ўзроўні 7,4%, паведамілі ў Нацыянальным статыстычным камітэце Беларусі.

Яраслаў Раманчук - Sputnik Беларусь
Радыё
Прагноз-2021: якімі эканаміст Раманчук бачыць сярэдні заробак і курс рубля

"Індэкс спажывецкіх цэн на тавары і паслугі ў снежні 2020 года ў параўнанні з лістападам 2020 года склаў 101,2%, са снежнем 2019 года - 107,4%", - гаворыцца ў паведамленні Белстата.

За мінулы год больш за ўсё падаражэлі паслугі і нехарчовыя тавары - на 8,4% і 8,1% адпаведна. Цэны на прадукты ў рэспубліцы выраслі на 6,2%.

А якія лічбы былі раней

Інфляцыя ў рэспубліцы у 2019 годзе склала 4,7% пры задачы яе ўтрымання на ўзроўні не вышэй за 5%, у 2018-м - 5,6%, у 2017-м - 4,6%.

У бягучым годзе ўлады краіны планавалі стрымаць яе ў рамках 5%, аднак у жніўні Нацыянальны банк заявіў, што прагназуе гадавую інфляцыю ў межах 5-5,3%.

Характэрна, што да 2011 года ўзровень інфляцыі ў рэспубліцы не апускаўся ніжэй адзнакі 10%.

Як раней паведамляў Sputnik, у канцы снежня мінулага года прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указы, якімі зацверджаны важнейшыя параметры прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця рэспублікі на 2021-ы: ВУП павінен вырасці на 1,8%, а інфляцыя - не перавысіць 5%.

Чытайце таксама:

Стужка навiн
0