МІНСК, 14 сту – Sputnik. Пагадненне аб пенсійным забеспячэнні працоўных краін ЕАЭС уступіла ў сілу, паведамілі ў Еўразійскай эканамічнай камісіі.
Пагадненне вызначае парадак і механізм экспарту пенсіі з адной краіны Саюза ў іншую. Акрамя таго, дакументам прадугледжваецца, што пры вызначэнні права на пенсію стаж, напрацаваны ў любой з дзяржаў ЕАЭС, будзе ўлічвацца і падсумоўвацца.
Кожная дзяржава будзе прызначаць і разлічваць пенсію па свайму нацыянальнаму заканадаўству. Каб атрымаць права на пенсію, трэба прапрацаваць у дзяржаве ЕАЭС не менш за адзін год.
Пагадненне таксама рэгулюе пытанне медыцынскага агляду. У тым ліку гаворка ідзе аб завочным медыцынскім аглядзе пры прызначэнні пенсіі па інваліднасці.
Пагадненне яшчэ ў канцы мінулага года падпісалі кіраўнікі дзяржаў ЕАЭС на пасяджэнні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета. А да 1 студзеня 2021 года дакумент ратыфікавалі ўсе краіны Саюза.
Чытайце таксама:
- Дагавор аб адзіным рынку газу ў ЕАЭС будзе падрыхтаваны ў 2021 годзе
- Толькі не лакдаўн: Шувалаў распавёў пра прыярытэты ЕАЭС ва ўмовах пандэміі
- Ад пандэміі да пяцігадовых планаў: пра што казаў Пуцін на саміце ЕАЭС