17:25 02 сакавіка 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.62
  • EUR3.15
  • 100 RUB3.52
Эканоміка
Атрымаць кароткую спасылку
17 0 0

У праграме сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2021-2025 гады будуць чатыры прыярытэтныя напрамкі: шчаслівая сям'я, моцныя рэгіёны, інтэлектуальная краіна і дзяржава-партнёр.

МІНСК, 20 сту – Sputnik. Да 2025 года ВУП Беларусі павінен скласці 21,5%, заявіў кіраўнік Мінэканомікі краіны Аляксандр Чарвякоў.

"Мы плануем, што рост ВУП за пяцігоддзе складзе 21,5%. Рэальныя наяўныя даходы насельніцтва павялічацца на 20%, інвестыцыі - на 22%", - цытуе міністра БелТА.

Чарвякоў агучыў таксама лічбы, на якія плануе выйсці краіна па экспарце тавараў і паслуг ў 2025 годзе: больш за 50 мільярдаў рублёў (19,5 млрд долараў).

Галоўная мэта беларускіх уладаў - рост дабрабыту насельніцтва, падкрэсліў кіраўнік Мінэканомікі.

"Асноўная ўвага будзе нададзена даходам насельніцтва, цэнам, занятасці, даступнасці жылля, а таксама высокатэхналагічным паслугам у ахове здароўя і адукацыі", - растлумачыў ён.

А што з заробкам?

"Што тычыцца аплаты працы, то задача - забяспечыць яе рост за кошт прадукцыйнасці працы. Пры гэтым акцэнт будзе адрасна на тых арганізацыях дзяржсектара, а можа, і прыватнага, дзе сапраўды сур'ёзны разрыў у заработнай плаце з сярэднім значэннем 2020 года", - заявіла міністр працы і сацыяльнай абароны Ірына Касцевіч.

Плануюць павышаць зарплаты не толькі медыкам і настаўнікам, але і прафесарска-выкладчыцкаму складу, работнікам культурных, спартыўных устаноў, а таксама сацработнікам, падкрэсліла Касцевіч.

Па словах міністра, аплата іх працы павінна скласці да 2025 года не менш за 80% ад сярэдняй па Беларусі.

За эканамічныя праступкі - эканамічнае пакаранне

Перагляд падстаў для прыцягнення бізнесу да адказнасці прапануецца ажыццявіць у Беларусі.

"Прапануецца перагледзець падставы для прыцягнення эканамічных агентаў да крымінальнай і адміністрацыйнай адказнасці за правапарушэнні ў эканамічнай сферы. За эканамічныя праступкі - толькі эканамічнае пакаранне", - паведаміў Чарвякоў.

У ліку іншых ініцыятыў - непавелічэнне падаткаў на тэрмін да пяці гадоў у рамках інвестдагавораў, гарантыя інвестарам выкупу часткі прадукцыі на новых вытворчасцях з боку дзяржавы, а таксама пашырэнне памеру інвестыцыйных вылікаў, якія можна аднесці на затраты.

У аўторак, 19 студзеня ў Беларусі прайшла прэс-прэзентацыя асноўных напрамкаў праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2021-2025 гады, у іх ліку - шчаслівая сям'я, моцныя рэгіёны, інтэлектуальная краіна, дзяржава-партнёр.

Праграма яшчэ не зацверджана ўладамі, плануецца, што гэта будзе зроблена пасля Усебеларускага народнага сходу, распавёў Чарвякоў.

Чытайце таксама:

Тэги:
Беларусь, Міністэрства эканомікі РБ, зарплата, Валавы ўнутраны прадукт

Галоўныя тэмы