14:25 17 ліпеня 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD1.98
  • EUR2.32
  • 100 RUB3.17
Выбары-2015: датэрміновае галасаванне

Датэрміновае галасаванне: лідзіруе Гомельская вобласць

© Sputnik / Виктор Толочко
Выбары 2015
Атрымаць кароткую спасылку
208 0 0

Амаль 11% выбаршчыкаў ужо датэрмінова прагаласавалі на выбарах прэзідэнта Беларусі.

МІНСК, 8. кас — Sputnik. Амаль 11% выбаршчыкаў прагаласавала за два першыя дні датэрміновага галасавання на выбарах прэзідэнта Беларусі, паведамляецца на сайце Цэнтрвыбаркама.

Датэрміновае галасаванне прадоўжыцца да 10 кастрычніка ўключна. Асноўны дзень выбараў — 11 кастрычніка.

Як гаворыцца ў паведамленні, усяго за два першыя дні датэрмінова прагаласавалі 10,94% выбаршчыкаў. У Брэсцкай вобласці прагаласавала 10,84% выбаршчыкаў, у Віцебскай — 11,41%, Гомельскай — 11,7%, Гродзенскай — 10,46%, Мінскай — 11,26%, Магілёўскай — 10,08%, у Мінску — 10, 67%, за межамі Беларусі — 7,73%.

Сярод тых, хто прагаласаваў датэрмінова — кіраўнік выбарчага штаба дзеючага прэзідэнта Беларусі Мар'яна Шчоткіна і старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Лідзія Ярмошына.

Тэги:
Выбарчая сістэма, Нацыянальныя выбары, Выбары, Датэрміновае галасаванне, Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі (2015), Лідзія Ярмошына, Беларусь, Еўропа, Увесь свет
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы