16:47 16 лістапада 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.11
  • EUR2.40
  • 100 RUB3.20
Месца пахавання Якуба Коласа

Тэст: ці памятаеце вы вершы Якуба Коласа?

© Sputnik / Виктор Толочко
Падзеі і даты
Атрымаць кароткую спасылку
28450

Беларускі пясняр, творчасць якога склала цэлую эпоху беларускай гісторыі і літаратуры, нарадзіўся 3 лістапада 1882 года ў засценку Акінчыцы.

Сёння спаўняецца 136 гадоў з дня нараджэння песняра. Якуб Колас нарадзіўся ў сям'і Міхаіла Казіміравіча Міцкевіча і Ганны Юр'еўны Лёсік. Сапраўднае імя класіка беларускай літаратуры — Канстанцін Міхайлавіч Міцкевіч.

Бацька "песняра" быў лясніком у радзівілаўскіх уладаннях, а маці была хатняй гаспадыняй. Цікавасць да літаратуры Костусю - так звалі будучага піьсменніка ў сям'і - прывіў дзядзька Антось.

Якуб Колас пражыў амаль 74 гады шчасцлівага і паспяховага жыцця, якое было пранізана высокай творчасцю.

Вяршыняй творчасці Якуба Коласа з'яўляецца паэма "Новая зямля", якую і сам паэт лічыў сваім галоўным творам. У гэтай паэме ўслаўляецца чалавек, яго духоўная прыгажосць, яго неадольнае імкненне стаць вольным гаспадаром на роднай зямлі. Самай знакавым тварэннем песняра стала паэма "Сымон-музыка".

У ёй паэт разважае пра вытокі мастацтва, лёс народа, духоўнае адраджэнне нацыі, падымае важныя філасофскія пытанні.

У дзень нараджэння Якуба Коласа Sputnik прапануе сабраць верш беларускага песняра "Надыход зімы".

По теме

Унучка Якуба Коласа: ніякіх прывілеяў і льгот у нашай сям'і няма
Сімвал сяброўства Беларусі і Узбекістана: як адкрывалі помнік Якубу Коласу
Помнік Якубу Коласу з'явіўся ў Кітаі
Тэги:
Тэст, Жыццё знакамітых людзей, Якуб Колас, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы