Адкуль пайшло слова сшытак і чым адрозніваюцца выданні Скарыны
Адкуль пайшло слова сшытак і чым адрозніваюцца выданні Скарыны
Sputnik Беларусь
У Полацкім музеі кнігадрукавання адным дахам змешчаны ўзоры пісьма на камяні, папірусе, пергаменце і паперы, рукапісныя творы невядомых перапісчыкаў, а таксама... 03.04.2017, Sputnik Беларусь
Музей кнігадрукавання ў Полацку — адзіны ў Беларусі і ўнікальны ўжо гэтым. Толькі тут можна ўбачыць у адной зале самую вялікую, малую і таўстую кнігу. Высветліць, адкуль пайшло слова сшытак і чым адрозніваюцца пражскія і віленскія выданні Францыска Скарыны. Пабачыць, як выглядае "пісала", Статут Вялікага Княства Літоўскага, "Катахезіс" Сымона Буднага ці "Буквар" Сімяона Полацкага. Тут можна фатаграфавацца побач з экспанатамі, чым актыўна карыстаюцца шматлікія ў канікулярны час дэлегацыі.Пад адным дахам па сутнасці два музея — кнігадрукавання, а таксама бібліятэка Сімяона Полацкага, якія размяшчаюцца на двух паверхах і маюць 15 экспазіцыйных залаў.Музей кнігадрукавання быў адчынены 8 верасня 1990 года падчас святкавання 500-годдзя з дня нараджэння славутага палачаніна Францыска Скарыны. А 25 сакавіка 1994 года быў адкрыты Музей-бібліятэка Сімяона Полацкага, які завяшчаў частку сваёй бібліятэкі полацкаму Богаяўленскаму манастыру. Яго воля не была выканана, але музей створаны менавіта ў тым месцы, дзе знаходзіўся драўляны будынак полацкай брацкай школы пры Богаяўленскім манастыры, у якой вучыўся, а пазней працаваў настаўнікам Сімяон Полацкі.Экскурсаводы ў залежнасці ад узросту наведвальнікаў распавядаюць гісторыю пра паходжанне кожнай кнігі. І нават калі вы разглядаеце экспнаты без суправаджэння спецыялістаў, ёсць магчымасць раведацца пра ўсё, дзякуючы паслугам аўдыягіду. А сёння мы прапаноўваем пахадзіць па залах музея разам са Sputnik.
У Полацкім музеі кнігадрукавання адным дахам змешчаны ўзоры пісьма на камяні, папірусе, пергаменце і паперы, рукапісныя творы невядомых перапісчыкаў, а таксама электронны "Лексікон" Сімяона Полацкага.
Музей кнігадрукавання ў Полацку — адзіны ў Беларусі і ўнікальны ўжо гэтым. Толькі тут можна ўбачыць у адной зале самую вялікую, малую і таўстую кнігу. Высветліць, адкуль пайшло слова сшытак і чым адрозніваюцца пражскія і віленскія выданні Францыска Скарыны. Пабачыць, як выглядае "пісала", Статут Вялікага Княства Літоўскага, "Катахезіс" Сымона Буднага ці "Буквар" Сімяона Полацкага. Тут можна фатаграфавацца побач з экспанатамі, чым актыўна карыстаюцца шматлікія ў канікулярны час дэлегацыі.
Пад адным дахам па сутнасці два музея — кнігадрукавання, а таксама бібліятэка Сімяона Полацкага, якія размяшчаюцца на двух паверхах і маюць 15 экспазіцыйных залаў.
Музей кнігадрукавання быў адчынены 8 верасня 1990 года падчас святкавання 500-годдзя з дня нараджэння славутага палачаніна Францыска Скарыны. А 25 сакавіка 1994 года быў адкрыты Музей-бібліятэка Сімяона Полацкага, які завяшчаў частку сваёй бібліятэкі полацкаму Богаяўленскаму манастыру. Яго воля не была выканана, але музей створаны менавіта ў тым месцы, дзе знаходзіўся драўляны будынак полацкай брацкай школы пры Богаяўленскім манастыры, у якой вучыўся, а пазней працаваў настаўнікам Сімяон Полацкі.
Экскурсаводы ў залежнасці ад узросту наведвальнікаў распавядаюць гісторыю пра паходжанне кожнай кнігі. І нават калі вы разглядаеце экспнаты без суправаджэння спецыялістаў, ёсць магчымасць раведацца пра ўсё, дзякуючы паслугам аўдыягіду. А сёння мы прапаноўваем пахадзіць па залах музея разам са Sputnik.
Копія берасцяной граматы канца 12 стагоддзя, знойдзенай у Ноўгарадзе, у якой узгадваецца жыхар Полацка Гаўка. Пісалі на бяросце металічнымі ці касцянымі завостранымі палачкамі, якія называліся пісаламі.
Самы старажытны кніжны помнік Беларусі – "Тураўскае Евангелле". Датуецца кніга ХІ стагоддзем. Напісана яна была на пергамене строгім каліграфічным почыркам – уставам на царкоўна-славянскай мове. Старонкі аздоблены вялікімі загаловачнымі літарамі ў старавізантыйскім стылі. Захавалася 10 аркушаў гэтай кнігі і зберагаюцца яны ў Вільнюсе ў бібліятэцы Акадэміі навук.
Факсімільнае выданне самай старажытнай датаванай усходнеславянскай кнігі: "Астрамірава Евангелле", перапісанага дыяканам Грыгорыем у 1056-1057 гадах для наўгародскага пасадніка Астраміра.
6 жніўня 1517 года выйшла кніга "Псалтыр", а потым за няпоўныя тры гады ў пражскай друкарні былі выдадзены яшчэ 22 кнігі Бібліі пад агульным загалоўкам "Библия руска, выложена доктором Франциском Скориною из славного града Полоцька Богу ко чти и людем посполитым к доброму научению".
Віленскія выданні істотна адрозніваюцца ад пражскіх: у іх меншы фармат, рэдка сустракаюцца гравюры, іншая арнаментыка, яны на царкоўнаславянскай мове з уключэннем уласных тэкстаў Скарыны на старабеларускай мове. Унікальным быў таксама ўключаны ў "Малую падарожную кніжку" прагноз сонечнага і 6-ці месячных зацьменняў да 1530 года.
У 1562 годзе ў Нясвіжы Сымонам Будным быў выдадзены "Катэхізіс" – першае кнігавыданне на беларускай мове, надрукаванае на тэрыторыі сучаснай Беларусі. У іерархіі каштоўнасцяў беларускага пісьменства стаіць адразу за Скарынаўскай Бібліяй.
Гэта трэцяя рэдакцыя Статута была распрацавана пад кіраўніцтвам Льва Сапегі. Статут 1588 года называюць першай еўрапейскай канстытуцыяй. І была гэта канстытуцыя на старабеларускай мове.
Першай кнігай, выдадзенай Сімяонам Полацкім без патрыяршай цэнзуры, стаў "Буквар" 1679 года. З 1667 года Сімяон афіцыйна прызначаны выхавацелем і настаўнікам царскіх дзяцей: царэвічаў Аляксея, Сімяона, Фёдара, царэўны Соф’і. А для малодшага, царэвіча Пятра, настаўнікам прызначылі дзяка Мікіту Зотава.
Рукапісныя зборнікі сілабічных вершаў Сімяона Полацкага "Вертаград мнагацветны" ("Сад шматколерны") да сённяшніх дзён лічыцца самым вялікім зборнікам вершаў у рускай паэзіі.
Самай вялікай кнігай у музейным кнігазборы з'яўляецца "Апісанне Свяшчэннага каранавання іх імператарскіх вялікасцяў гасудара імператара Аляксандра Другога і гасударыні імператрыцы Марыі Аляксандраўны". Кніга выдадзена ў 1856 годзе на французскай мове. Альбом утрымлівае падрабязнае апісанне ўсіх урачыстасцяў, што адбываліся падчас каранацыі. Яго вага 26 кілаграмаў.