Ларыса Мятлеўская, Sputnik.
У маім садзе даўно расце куст ружы. Яго пасадзіла і аберагала яшчэ мая бабуля. Не, гэта не сучасныя рознакаляровыя кусцікі руж з буйнымі і дробнымі кветкамі! Бабуліна ружа — блізкая сваячка шыпшыны, дзікай ружы. А пасадзіла яна яе не выпадкова, бо мела дачку.

Дзе дзяўчына — там і ружа
У народзе было звыкла: у гародчыку-кветніку каля хаты, дзе жыве маладая дзяўчына на выдані, абавязкова павінна была расці чырвоная ружа — кветка-сімвал дзявоцкага хараства, росквіту, цнатлівсці.

У гародчыку, на прасторчыку,
Не мак, ружа расцвіла,
Красна паненка пахаджала, — спяваецца ў песні.
Дарэчы, звычай быў вельмі зручны для свацці, абавязкам якой былі своеасаблівыя "выглядзіны"-пошук дзяўчыны на выдані. Па пышнаму квітненю ружавых кусцікаў жанчына ў чужой вёсцы беспамылкова знаходзіла патрэбны дом і вяла папярэднія перамовы аб магчымым вяселлі.
Ружы — аздоба маёнткаў
Ружа здаўна высока цанілася як крыніца вельмі каштоўнага алею, што дараўноўваўся да золата і выкарыстоўваўся ў парфюмерыі і народнай медыцыне.
На вёсцы ружай карысталіся мала. Іншая справа — маёнткі беларускай шляхты! Нават цяпер, вандруючы па Беларусі, завітаўшы ў мясціны, дзе захаваліся рэшткі сядзібных будынкаў, можна сустрэць здзічэлыя ружавыя зараснікі.

Па ўспамінах старажылаў, панскія маёнткі былі густа абсаджаныя ружавымі кветнікамі. Кветнікі гэтыя і на Лагойшчыне, ля Мінска, захоўваліся яшчэ ў 40-я гады ХХ ст.
Кулінарныя дзівосы з ружы
Дарэчы, аўтарка першай беларускай кулінарна-гаспадарчай энцыклапедыі "Літоўская гаспадыня" Ганна Цюндзявіцкая паходзіла з гэтых краёў. Яна навучала гаспадынь таго часу, як рабіць ружавую ваду, варыць жэле і варэнне з ружавых пялёсткаў.
Каб адчуць смак ласункаў, якія елі нашы продкі, паспрабуйце прыгатаваць "Сухое варэнне з ружы" і "Варэнне з шыпшыны з журавінамі".
Сухое варэнне з ружы
200 г пялёсткаў ружы,
600 г тоўчанага цукру.

У пялёсткаў выдаліць жоўтыя часткі. Змяшаць з цукрам і добра расцерці, паставіць на лёд ці ў лядоўню. Калі пусціць сок, варыць на малым агні, пастаянна мяшаючы да таго часу, пакуль маса не стане амаль сухая.
Варэнне з шыпшыны з журавінамі
1 кг ачышчанай шыпшыны, 300 г журавін, на 1 кг змяшаных ягад — 1,3-1,5 кг цукру, 2 шклянкі бланшыраванай вады.
Цукровы сіроп — 1 кг цукру на 2 шклянкі бланшыраванай вады.
Для варэння бяруць чыстыя буйныя плады садовай шыпшыны, крыху недаспелыя. Журавіны я бяру замочаныя з мінулай восені ў вадзе. Шыпшыну разрэзаць на дзве часткі і старанна вычышчысціць сярэдзіну плода, каб не засталіся валаскі.
Прабланшыраваць у гатаванай вадзе не больш за 2 хвіліны, адкінуць на дуршлаг і даць вадзе сцячы, пакласці ў гарачы цукровы сіроп і дадаць журавіны. Варыць на маленькім агні, пакуль плады не пачнуць апускацца на дно, пры гэтым трэба сачыць, каб ягады шыпшыны не разварыліся.

Зняць з агню і пакінуць, каб астыла, на ноч, пасля паступова даварыць да гатовасці, крыху астудзіць і разліць па чыстых слоіках. Такое варэнне становіцца смачнейшае, калі пастаіць некалькі месяцаў.
Калі зварыць варэнне ў латунным посудзе, то будзе яшчэ лепей!
Жадаю вам цярплівасці ў прыгатаванні і смачна ласавацца!
Факт рэгістрацыі і аўтарызацыі карыстальніка на сайтах Sputnik пры дапамозе акаўнта ці акаўнтаў карыстальніка ў сацыяльных сетках пазначае згоду з дадзенымі правіламі.
Карыстальнік абавязваецца сваімі дзеяннямі не парушаць нацыянальнае і міжнароднае заканадаўства. Карыстальнік абавязваецца выказвацца паважліва ў адносінах да іншых удзельнікаў дыскусіі, чытачоў і асобаў, якія фігуруюць у матэрыялах.
Адміністрацыя мае права выдаліць каментары, зробленыя на мовах, якія адрозніваюцца ад мовы, на якой прадстаўлены асноўны змест матэрыялу.
Каментар карыстальніка будзе выдалены, калі ён:
Адміністрацыя мае права без папярэдняга паведамлення карыстальніку заблакаваць яму доступ да старонкі або выдаліць яго акаунт у выпадку парушэння карыстальнікам правілаў каментавання або пры выяўленнi ў дзеяннях карыстальніка прыкмет такога парушэння.