14:13 22 жніўня 2017
«Радыё Sputnik»
Рэканструкцыя княскай дружыны ХІV стагоддзя

Фэст сярэдневечнай культуры пройдзе ў Полацку

© Фото: Аляксандр Рак, асабісты архіў
Спадчына
Атрымаць кароткую спасылку
33521

Полацк у чарговы раз прыме фестываль "Рубон", які пройдзе пад сценамі старажытнага Сафійскага сабору.

МІНСК, 31 ліп — Sputnik. Фестываль сярэдневечнай культуры "Рубон 2017" пройдзе ў Полацку 1-3 верасня, паведамілі Sputnik арганізатары мерапрыемства.

Праграма фэсту вельмі насычаная і прапануе не толькі рыцарскія бугурты і турніры, але і разнастайную канцэртную праграму з выступамі гуртоў і танцамі.

Рызынкай фестываля "Рубон 2017" у гэтым годзе стануць сплавы на ладдзях і іх паказальныя абардажы. Апроч таго буду зладжаны пляцоўкі з сярэдневечнымі гульняміі і фотазона "Зброя катаванняў".

Асобным блокам фэсту сярэднявечнай культуры "Рубон" у Полацку плануецца кулінарны фестываль, які мае на мэце папулярызацыю аўтэнтычнай сярэднявечнай кухні і абмен вопытам у гэтай сферы.

Праца кулінарнага свята будзе ісці на працягу аднаго дня — 2 верасня. Удзельнікам прапануецца прыгатаваць і прадставіць 2-3 блюды, якія б ілюстравалі пэўны рэгіён, пэўны сацыяльны слой, былі фрагментам пэўнага культурнага комплексу.

Спецыяльнымі гасцямі фестывалю стануць кулінары з Літвы — рэстаран літоўскай народнай кухні "Marceliukes kletis", які ўяўляе сабою рэстаран-музей у Вільнюсе.

Там прадстаўлены не толькі традыцыйныя стравы, але і вялікая колькасць этнаграфічных прадметаў і старадаўніх механізмаў. Дзякуючы гэтаму "Marceliukes kletis" мае сертыфікат "Захаванне культурнай спадчыны Літвы".

Кухню літоўскага рэстарана і яго незвычайныя агрэгаты для прыгатавання ежы ведаюць далёка за межамі Літвы. "Marceliukes kletis" — удзельнік розных кірмашоў, фестываляў і святаў у Польшчы, Расіі, Украіне, Эстоніі, Латвіі.

Падрабязная праграма фэсту тут.

Тэги:
средневековая кухня, рыцарский турнир, Гістарычная рэканструкцыя, "Рубон 2017", "Marceliukes kletis", Вільнюс, Полацк, Літва, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы