03:30 17 снежня 2017
«Радыё Sputnik»
МЗС Беларусі

МЗС займецца беларускім помнікам Касцюшку ў Швейцырыі

© Sputnik / Виктор Толочко
Спадчына
Атрымаць кароткую спасылку
2930

СМІ паведамляюць пра скандальную сітуацыю вакол устаноўкі помніка Тадэвушу Касцюшку ў Швейцарыі.

МІНСК, 9 кас — Sputnik. СМІ паведамляюць, што Асацыяцыя беларусаў Швейцарыі плануе ўстанавіць у швейцарскім горадзе Залатурне помнік Тадэвушу Касцюшку.

На помніку планавалася ўсталяваць шыльду з надпісам — "Выдатнаму сыну Беларусі ад удзячных суайчыннікаў" на беларускай і нямецкай мове.

Супраць такой шыльды выступіў польскі бок у асобе польскага дыпламата. Мэр швейцарскага горада праз ультыматыўнае стаўленне польскага боку быў вымушаны прыняць іх умовы.

Замест плануемага тэксту на шыльдзе будзе напісана — "Пастаўлены Асацыяцыяй беларусаў Швейцарыі ў 2017 годзе".

Такім чынам польскі бок прымусіў цалкам праігнараваць той факт, што Тадэвуш Касцюшка нарадзіўся на тэрыторыі сучаснай Беларусі і лічыў яе сваёй радзімай.

Начальнік упраўлення інфармацыі — прэс-сакратар МЗС Беларусі Дзмітрый Мірончык выказаўся на гэты конт такім чынам, што беларускі бок высвятляе ўсе абставіны, звязаныя з устаноўкай помніку Касцюшку.

Часовы павераны ў справах Беларусі ў Швейцарыі павінен сустрэцца з мэрам Залатурна. Пра гэта пазней будзе падрабязна паведамлена.

Андрэй Тадэвуш Банавентура Касцюшка нарадзіўся 4 лютага 1746 у Слонімскім павеце, памёр 15 кастрычніка 1817 у швейцарскім Залатурне.

Тэги:
Тадэвуш Касцюшка, Швейцарыя, Польшча, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы