17:07 18 снежня 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.13
  • EUR2.41
  • 100 RUB3.18
Помнік Максіму Багдановічу

Піва з гарохам і ніякага цукру: што вядома пра кулінарныя звычкі Багдановіча

© Sputnik Артем Бордовский
Спадчына
Атрымаць кароткую спасылку
14960

Чаму паэт адмаўляўся ад цукру і нават крыўдзіўся, калі знаходзіў салодкае ў гарбаце, карэспандэнт Sputnik Алеся Шаршнёва даведалася ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча.

Выбітны беларускі паэт Максім Багдановіч памёр  ва ўзросце 25 гадоў у 1917 годзе, а інфармацыю пра яго пачалі збіраць значна пазней, таму звестак пра гастранамічныя перавагі засталося вельмі мала. Але тое, што вядома, дазваляе меркаваць: да свайго харчавання малады чалавек ставіўся несур'ёзна і нават неахайна.

"Сябры Багдановіча сведчаць аб тым, што да ежы ён ставіўся даволі абыякава, хаця хвароба патрабавала іншага стаўлення. Максім не вельмі сачыў за тым, як прымаць лекі, тое ж тычылася і харчавання", —  распавёў загадчык Літаратурнага музея Максіма Багдановіча Міхаіл Бараноўскі.

Лічылася, што добрае харчаванне дапаможа ўмацаваць хворы арганізм і справіцца з сухотамі, але на практыцы гэты сродак быў не вельмі дзейсным. Напрыклад, дзеля прафілактыкі дзяцей Багдановічаў вазілі "на кумыс" у Башкірыю — бацька рабіў ўсё магчымае дзеля захавання здароўя дзяцей, у якіх вельмі рана выявілася хвароба.

Толькі грамадскае харчаванне

Верагодней за ўсё, асноўнымі кропкамі сталавання Багдановіча былі ўстановы грамадскага харчавання. Справа ў тым, што ў паэта былі вельмі напружаныя адносіны з мачыхай, якая адначасова была яго цёткай. Пасля смерці маці Максіма яго бацька Адам Ягоравіч быў жанаты яшчэ двойчы і апошні раз абраўся шлюбам з роднай сястрой сваёй першай жонкі.

Максим Богданович
Sputnik
Максім Багдановіч

Менавіта таму дома малады паэт еў вельмі рэдка і з вялікай неахвотай далучаўся да агульнага стала.

Да экзаменаў рыхтаваліся пад піва

Цікавая гастранамічная гісторыя пра Багдановіча звязаная з "піўной Данілыча" ў Яраслаўлі. Менавіта гэтая ўстанова ўзгадваецца ў яго апавяданні "Экзамен", якое можна лічыць аўтабіяграфічным. У ім дзейнічаюць рэальныя сябры і таварышкі Максіма, таму рэальнымі можна палічыць і апісаныя абставіны.

Максім Багдановіч (у ніжнім радзе ў цэнтры) з сябрамі
© Photo : Літаратурны музей Максіма Багдановіча
Максім Багдановіч (у ніжнім радзе ў цэнтры) з сябрамі

Сямікласнікі-гімназісты наведваліся сюды, каб рыхтавацца да экзаменаў і пісаць "сдувалкі", якія сучасным школьнікам і студэнтам больш вядомыя пад назвай "шпаргалкі".

"Пивную Данилыча, бывшую вблизи гимназии, по большим переменам стали навещать кучки семиклассников, спешно глотавших в задней комнатке горькое пиво, закусывавших моченым горохом и горячо споривших о возможности тех или иных спасательно-системных мероприятий", — гаворыцца ў апавяданні.

Нягледзячы на сваю хваробу, Багдановіч актыўна ўдзельнічаў у грамадскім жыцці і нават дазваляў сабе крыху падурэць.

Цукровы аскетызм

Цікавая гісторыя звязана з перыядам жыцця паэта ў Мінску, калі ён далучыўся да дзейнасці клуба інтэлігенцыі "Беларуская хатка". Падчас першай сусветнай вайны Таварыства дапамогі ахавярам вайны стварыла некалькі сталовак для бежанцаў. Пры адной з іх існаваў і так званы клуб, удзельнікамі якога былі многія знакамітыя грамадскія і культурныя дзеячы тых часоў.

Адна з удзельніц тых даўніх падзей Зоська Верас узгадвала  "цукровую" гісторыю Максіма — малады паэт адмаўляўся піць гарбату з цукрам. Сябры ніяк не маглі зразумець, чым выкліканы такі аскетызм, а калі пыталіся, Багдановіч пазбягаў адказу.

Аднойчы хтосьці з мясцовых жартаўнікоў нават падкінуў у гарбату цукерку, за што Максім вельмі моцна пакрыўдзіўся. 

"Справа ў тым, што часы былі вельмі суровымі. Максім жыў у прыфрантавым Мінску і бачыў, як складана жылося перасяленцам, і асабліва дзецям", — тлумачыць Міхаіл Бараноўскі.

Праз некаторы час высветлілася, што малады чалавек збіраў свой цукровы паёк, каб потым аддаць яго ў дзіцячы прытулак. Цукру назбіраўся цэлы мех, так што прыйшлося на дапамогу клікаць таварыша — разам несці прысмакі атрымлівалася лягчэй.

Тая ж Зоська Верас узгадвала, што, калі Максім харчаваўся ў адной са сталовак Камітэта дапамогі ахвярам вайны, ён еў звычайныя стравы  і катэгарычна адмаўляўся ад узмоцненага харчавання, на якім настойвалі дактары.

Магчыма, гэтае стаўленне і пэўны фаталізм у адносінах да свайго жыцця і саслужылі дрэнную службу здароўю паэта.

Чытайце таксама:

По теме

Расія перадала музею ў Мінску перапіску Горкага і Багдановіча
Што выразала савецкая цэнзура з мемуараў Адама Багдановіча аб Горкім
Андросік: як Максім Горкі "курыраваў" маладога паэта Максіма Багдановіча
Тэги:
Літаратурны музей Максіма Багдановіча, Міхаіл Бараноўскі, Максім Багдановіч, Беларусь

Галоўныя тэмы