00:19 15 снежня 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.12
  • EUR2.40
  • 100 RUB3.19
Помнік Максіму Багдановічу

Раней невядомы верш Багдановіча – гэта элегія

© Sputnik / Виктор Толочко
Спадчына
Атрымаць кароткую спасылку
5410

Літаратуразнаўцы ўпэўненыя, што можна адшукаць і беларускі арыгінал невядомага дагэтуль твора класіка.

МІНСК, 14 ліс - Sputnik. Невядомы верш Максіма Багдановіча, які знайшлі беларускія і расійскія навукоўцы, адносіцца да жанра элегіі і напісаны элегічным дыстыхам. Копію верша прадставіў Літаратурны музей імя Максіма Багдановіча.

Такую форму стварэння паэтычных твораў выкарыстоўвалі Пушкін, Гётэ, Шылер і многія іх сучаснікі.

Невядомы верш класіка беларускай літаратуры быў знойдзены падчас падрыхтоўкі матэрыялаў для кнігі "Максім Горкі і Адам Багдановіч: сяброўства, народжанае на берагах Волгі". Над выданнем працуюць спецыялісты Інстытута сусветнай літаратуры РАН і Літаратурнага музея Максіма Багдановіча ў межах святкавання 150-годдзя з дня нараджэння класіка рускай літаратуры Максіма Горкага.

Адам Богданович и Максим Горький (в центре) с семьями
© Sputnik Станислав Андросик
Адам Багдановіч і Максім Горкі (у цэнтры) з сем"ямі

Беларускія даследчыкі і раней выказвалі версіі, што беларускі паэт мог дасылаць Максіму Горкаму свае творы. Рукапісны сшытак перакладаў вершаў на рускую мову знайшла намеснік дырэктара ІСЛІ РАН Дар’я Маскоўская.

У невядомым раней сшытку – тытульная старонка і 8 перакладаў уласных вершаў паэта на рускую мову. Сем вершаў былі вядомы даследчыкам. Яны апублікаваны ў першым поўным Зборы твораў М.Багдановіча – "***Уж синее небо темнеет…", "***Прочтите с участием эту…", "Триолет", "Дед", "***Белым цветом одета калина…", "***Слышим гул? Это дико-печальный лесун…", "***Подними к небесам свои взоры…".

Пераклады ўваходзяць у рукапісны сшытак Багдановіча "Зеленя", падараваны ў свой час паэтам стрыечнай сястры Нюце Гапановіч. Сёння "Зеленя" знаходзіцца ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча.

Невядомы верш Максіма Багдановіча
© Photo : Літаратурны музея імя Максіма Багдановіча
Невядомы верш Максіма Багдановіча

Восьмы верш з "маскоўскага сшытка" раней быў невядомы багдановічазнаўцам. Як падкрэслілі ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча, знаходка з’яўляецца пацверджаннем таго, што трэба шукаць "беларускі" арыгінал верша.

Чытайце таксама:

Тэги:
Літаратурны музей Максіма Багдановіча, Максім Багдановіч, Расія, Беларусь

Галоўныя тэмы