17:50 21 лютага 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.14
  • EUR2.43
  • 100 RUB3.27
Факсімільнае выданне Буквара

Бібліятэкі Гомельскай вобласці атрымаюць факсімільнае выданне "Буквара"

© Sputnik / Анастасия Волчок
Спадчына
Атрымаць кароткую спасылку
8110

Факсіміліе супрацоўнікі Нацыянальнай бібліятэкі падрыхтавалі ў мінулым годзе.

МІНСК, 22 сту - Sputnik. Бібліятэкі Гомельскай вобласці атрымаюць 42 камплекты факсімільнага выдання першага "Буквара". Урачыстая цырымонія пройдзе 23 студзеня ў Гомельскай абласной універсальнай бібліятэцы імя Леніна, паведамілі ва ўстанове.

Нагадаем, што ў мінулым годзе першы "Буквар" адзначыў 400-гадовы юбілей – ён быў выдадзены ў 1618 годзе ў друкарні Віленскага Свята-Духава праваслаўнага брацтва ў мястэчку Еўе.

Выданне да святочнай даты падрыхтавалі супрацоўнікі Нацыянальнай бібліяткі Беларусі – спачатку лічбавае, а потым факсімільнае.

Сёння ў свеце існуюць толькі два арыгіналы першага "Буквара". Адзін — няпоўны, але добра захаваны —  у Каралеўскай бібліятэцы ў Капенгагене, другі — самы лепшы — у бібліятэцы ў цэнтры Лондана. Тлумачыцца такая "незахаванасць" тым, што нашы продкі зачытвалі гэтыя кнігі "да дзірак".

Англійскія калегі нават не падазравалі, якім скарбам валодаюць, бо першы беларускі "Буквар" ніхто з іх не мог прачытаць. На тытульным лісце арыгінала чарніламі было проста напісана "Кніга на славянскай мове".

Тытульны аркуш першага беларускага Буквара (1618 год)
© Photo : асабісты архіў Алеся Сушы
Тытульны аркуш першага беларускага "Буквара" (1618 год)

Цікавасць да выдання з'явілася ў другой палове ХХ стагоддзя, калі "Буквар" спачатку ўзгадалі ў каталогу Каралеўскай бібліятэкі ў Даніі, а потым брытанскі даследчык беларускага паходжання і святар Аляксандр Надсан апісаў гэтае выданне ў Лондане.

Чытайце ў інтэрв'ю з намеснікам дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Алесем Сушам, якому давялося на ўласныя вочы пабачыць унікальнае выданне, як і чаму вучыліся нашы продкі.

Тэги:
Бібліятэкі, Гомель, "Буквар"

Галоўныя тэмы