https://bel.sputnik.by/20190227/Narodnaya-kukhnya-Paazerya-dastaem-z-zaseka-babovyya--gatuem-smachnyya-stravy-1040344750.html
Народная кухня Паазер’я: дастаем з засекаў бабовыя і гатуем смачныя стравы
Народная кухня Паазер’я: дастаем з засекаў бабовыя і гатуем смачныя стравы
Sputnik Беларусь
Этнограф Ларыса Мятлеўская знаёміць з беларускай народнай кухняй Ушаччыны. 27.02.2019, Sputnik Беларусь
2019-02-27T15:26+0300
2019-02-27T15:26+0300
2019-02-27T11:24+0300
прыродная сталоўка: гатуем з таго, што пад нагамі
у беларусі
спадчына
цiкавосткi
ларыса мятлеўская
беларуская кухня
народныя традыцыі
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104034/46/1040344672_0:49:1201:727_1920x0_80_0_0_284a006160f38454e440a3039431725b.jpg
Для кожнай пары году ў беларусаў былі свае стравы. У гэтыя часы папулярнасцю карысталіся стравы з фасолі і бобу. Напрыклад, на Ушаччыне, што ў Віцебская вобласці, гатавалі квасоліху і бабы малецкія.Ушачы - даўняе магдэбурскае месца гістарычнай Полаччыны. Тапонім "Ушачы" ўтварыўся ад назвы рэчкі Ушача, на якой і ўзнікла калісьці паселішча. Цяпер у горадзе жыве амаль 6 тысяч чалавек, якія тут вучацца, працуюць і адпачываюць. Дзейнічаюць Дом культуры, дзве бібліятэкі, дом рамёстваў, іншыя ўстановы культуры.Ёсць тут і Народны клуб нацыянальнай кухні "Прысмакі", якім кіруе Маргарыта Сазонава. Аб’яднаўшыся, жанчыны займаюцца папулярызацыяй беларускай кухні. У навакольных вёсках яны сабралі немала даўніх рэцэптаў адметных мясцовых страў такіх, як поліўка з рашчынай, клёцкі па-матырынскі, дзяронікі, цюпка, яечня-баўтанка, таўчонікі, рулі, бабы малецкія, квасоліха і іншыя.КвасоліхаІнгрыдыенты:Як гатаваць:Фасолю замачыць у халоднай вадзе і пакінуць на ноч. Закіпяціць ваду і ўкінуць туды фасолю, крыху пасаліць, паставіць варыцца ў не гарачую печ або на невялікі агонь на 1 гадзіну.Зрабіць смажаніну з агародніны, грыбоў і сала наступным чынам: адварыць свежыя грыбы і пакрышыць іх саломкай, нацерці моркву, дробна скрышыць цыбулю, парэзаць кубікамі сала. Нагрэць патэльню, падсмажыць сала, дадаць туды спачатку цыбулю, а пасля моркву і грыбы, пасаліць і смажыць да гатовасці.У звараную пасолю ўкласці смажаніну, дадаць пакрышаны кроп і перамяшаць. Выкласці на талерку і дадаць 1 ст. лыжку смятаны.Парады руплівай гаспадынькіБабы малецкіяІнгрыдыенты:Як гатаваць:Бабы замачыць на ноч у халоднай вадзе. Раніцай некалькі разоў прамыць, пакласці ў гарачую ваду і варыць, пакуль не стануць мяккімі, дадаць соль і перац. Па жаданні можна падпражыць на гарачай патэльні, уліўшы крыху алею. Ядуць такія бабы з кіслым малаком.
https://bel.sputnik.by/20201213/Menyu-shlyakhty-gatuem-shchupaka-z-kslay-kapustay-1039335096.html
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2019
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104034/46/1040344672_0:11:1201:765_1920x0_80_0_0_99e05d4a168853d2b0e5e7fd61f61f67.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
прыродная сталоўка: гатуем з таго, што пад нагамі, у беларусі, спадчына, цiкавосткi, ларыса мятлеўская, беларуская кухня, народныя традыцыі
прыродная сталоўка: гатуем з таго, што пад нагамі, у беларусі, спадчына, цiкавосткi, ларыса мятлеўская, беларуская кухня, народныя традыцыі
Народная кухня Паазер’я: дастаем з засекаў бабовыя і гатуем смачныя стравы
Этнограф Ларыса Мятлеўская знаёміць з беларускай народнай кухняй Ушаччыны.
Для кожнай пары году ў беларусаў былі свае стравы. У гэтыя часы папулярнасцю карысталіся стравы з фасолі і бобу. Напрыклад, на Ушаччыне, што ў Віцебская вобласці, гатавалі квасоліху і бабы малецкія.
Ушачы - даўняе магдэбурскае месца гістарычнай Полаччыны. Тапонім "Ушачы" ўтварыўся ад назвы рэчкі Ушача, на якой і ўзнікла калісьці паселішча. Цяпер у горадзе жыве амаль 6 тысяч чалавек, якія тут вучацца, працуюць і адпачываюць. Дзейнічаюць Дом культуры, дзве бібліятэкі, дом рамёстваў, іншыя ўстановы культуры.
Ёсць тут і Народны клуб нацыянальнай кухні "Прысмакі", якім кіруе Маргарыта Сазонава. Аб’яднаўшыся, жанчыны займаюцца папулярызацыяй беларускай кухні. У навакольных вёсках яны сабралі немала даўніх рэцэптаў адметных мясцовых страў такіх, як поліўка з рашчынай, клёцкі па-матырынскі, дзяронікі, цюпка, яечня-баўтанка, таўчонікі, рулі, бабы малецкія, квасоліха і іншыя.
- 2 шклянкі белай пасолі
- 2 морквы
- 2 цыбулі
- 100 г сала
- 50 г грыбоў
- Соль
- Пучок кропу
- Смятана
Фасолю замачыць у халоднай вадзе і пакінуць на ноч. Закіпяціць ваду і ўкінуць туды фасолю, крыху пасаліць, паставіць варыцца ў не гарачую печ або на невялікі агонь на 1 гадзіну.
Зрабіць смажаніну з агародніны, грыбоў і сала наступным чынам: адварыць свежыя грыбы і пакрышыць іх саломкай, нацерці моркву, дробна скрышыць цыбулю, парэзаць кубікамі сала. Нагрэць патэльню, падсмажыць сала, дадаць туды спачатку цыбулю, а пасля моркву і грыбы, пасаліць і смажыць да гатовасці.
У звараную пасолю ўкласці смажаніну, дадаць пакрышаны кроп і перамяшаць. Выкласці на талерку і дадаць 1 ст. лыжку смятаны.
Парады руплівай гаспадынькі
- Часта смятану замяняюць кіслым малаком (кефірам), якім страву запіваюць невялікімі глыткамі;
- Калі хочацца з’есці гэту страву ў пост, то смажаніну гатуюць на алеі;
- Калі няма свежых грыбоў, то выкарыстоўваюць замарожаныя або сухія, якія папярэдне адварваюць і крышаць саломкай;
- Фасолю бяруць белую, паколькі яна варыцца хутчэй. Не раіцца таксама змешваць розныя гатункі фасолі.
Бабы замачыць на ноч у халоднай вадзе. Раніцай некалькі разоў прамыць, пакласці ў гарачую ваду і варыць, пакуль не стануць мяккімі, дадаць соль і перац. Па жаданні можна падпражыць на гарачай патэльні, уліўшы крыху алею. Ядуць такія бабы з кіслым малаком.