02:27 20 мая 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.09
  • EUR2.33
  • 100 RUB3.23
Этнограф Ларыса Мятлеўская

Кухня нашых продкаў: гатуем бігас, які елі героі Адама Міцкевіча

© Photo : фота з асабістага архіва Ларысы Мятлеўскай
Спадчына
Атрымаць кароткую спасылку
Прыродная сталоўка: гатуем з таго, што пад нагамі (32)
5320

Этнограф Ларыса Мятлеўская распавядае пра адносіны беларусаў да гаспадара лесу і вучыць гатаваць незвычайную страву.

У маі, калі назіраецца асаблівы росквіт у прыродзе, калісці было прынята ўшаноўваць Лесавіка – гаспадара леса. Яго ўяўлялі ў выглядзе дзеда, а таксама ў выглядзе белага воўка.

Лясун, Лесавік, Дабрахожы, Верасовы дзядок, Лешы, Лясны Дзед, Лясны Хазяін і Часны Леса - усё гэта імёны адной міфалагічнай істоты.

Нашы продкі верылі, што ў лесе ён павялічваецца ў памерах, а у полі – памяншаецца і з’яўляецца сваяком Палевіка і Хатніка. Меліся ў Лесавіка нават жонка і дачкі.

Згодна з паданнямі ў кожным лясным масіве жыў свій Лесавік, на чале ж усіх лясуноў стаяў Часны Леса. Яго імкнуліся асабліва залагодзіць, паколькі лічылася, што за ахвяру або паслугу з боку чалавека ён можа надзяліць знахарскімі здольнасцямі і спрыяць у лясных промыслах. З мэтай дасягнуць апошняга яшчэ ў канцы ХІХ стагоддзя Часному Леса прыносілі ахвяры.

На Смаленшчыне гэта называлася "класці адносы". У народзе існавалі пэўныя  правілы паводзін у лесе: апранацца ў чыстае, увайшоўшы ў лес пакланіцца духу леса і папрасіць дазволу на задуманую справу, дарэмна не ссякаць дрэвы, без патрэбы не забіваць жывое, не браць больш, чым неабходна, а адыходзячы пакланіцца лесу з падзякай.  Лічылася, што калі правільна сябе паводзіць у дачыненні да ляснога валадарства, то будзе ўсё добра.

Природный комплекс Голубые озера
© Sputnik Альфред Микус
У лесе трэба паводзіць вельмі асцярожна

Лясны гаспадар быў першым памочнікам знахарам, якія часта наведваліся ў лес па лекавыя расліны. У замовах яны  называлі яго не іначай як "правялікі пан", "справядлівы",  "цар грозны". Ён фігуруе як выратавальнік ад сполахаў, крыксаў, згубы скаціны і нават нячыстай сілы. Так падчас першага выгану кароў на пашу, звярталіся да Лесавіка, каб "замкнуў ваўкам пашчу" і быццам тады, у дзень святога Юр’я, ён выконваў ролю пастуха ваўкоў.

Верылі, што замова і малітва, чытаная ў лесе, мае асаблівую моц і таму паляўнічыя як і моцныя чараўнікі маліліся толькі ў лесе.

Мог Лесавік не долькі дапамагчы, але і нашкодзіць. Гэта ён прымушае людзей блукаць па лесе, палохае іх і пазбаўляе паляўнічай здабычы. Робіць ён так да таго моманту, пакуль чалавек не зразумее сваю памылку і не ўлагодзіць добрым словам ляснога гаспадара.

Што такое "гультайскі бігас"

Амаль у кожнай беларускай казцы ўзгадваюцца лес, пушча і бор. Вельмі часта галоўным героем выступае чалавек лесу – паляўнічы, егер, ляснік або проста лясны жыхар.

Згодна з паданнямі паляўнічым быў і легендарны продак беларусаў князь Бай ці Бой. Цікава, што  як і сам Лясун, яго жонка і дачкі таксама маюць поўную ўладу над усімі насельнікамі лесу і дапамагаюць герою ў яго лясных прыгодах. Найлепшым завяршэннем небяспечных вандровак па лесе для шчасліўца можа стаць шлюб з прыгажуняй-дачкой Лесавіка і тады яму паўсюдна шанцуе, ён і яго дзеці становяцца "людзьмі лесу".  

Каб ушанаваць добрым словам Лесавіка, можна прыгатаваць бігас – гэтую страву елі на паляванні ў паэме Адама Міцкевіча "Пан Тадэвуш". Рэцэпт бігаса ёсць і ў зборніку Вінцэнты Завадскай, яго і прапаную прыгатаваць.

Інгрыдыенты:

  • 1 літр кіслай капусты
  • Некалькі шклянак булёну
  • 1 ст. лыжка мукі
  • 1 цыбуліна
  • 3-4 ст. лыжкі тлушчу
  • 0.75 кг ялавічыны
  • Соль
  • Перац

Як гатаваць:

Неабходную колькасць  капусты заліць булёнам з ялавічыны, уліць растопленага свінога тлушчу, пасаліць, паперчыць і тушыць. Мяса, на якім быў звараны булён, парэзаць кубікамі, змяшаць з капустай, дадаць муку, падсмажаную на тлушчы, і тушыць, пакуль страва не пацямнее, час ад часу мяшаючы, каб не прыставала да рондаля.

Перад падачай добра абкласці гэтую страву падсмажанай каўбасой.

Чытайце таксама:

Тэмы:
Прыродная сталоўка: гатуем з таго, што пад нагамі (32)
Тэги:
Нацыянальная кухня, Ларыса Мятлеўская, Адам Міцкевіч

Галоўныя тэмы